Ці вернецца беларуская мова на беларускае тэлебачанне?
1 кастрычніка адкрываецца новы вяшчальны сезон. На беларускіх тэлеканалах абяцаюцца новыя і палепшаныя старыя тэлепраекты. Па традыцыі большасць перадачаў будзе транслявацца па-руску, уключна з кінастужкамі і серыяламі. Дык калі адбудзецца беларусізацыя беларускага ТВ?
У студзені гэтага году старшыня ТБМ Алег Трусаў меў сустрэчу з кіраўніком Першага нацыянальнага Аляксандрам Зімоўскім. Тады, прынамсі, абодва дамовіліся па шэрагу пунктаў, як то стварэнне цыклу беларускіх перадачаў, прысвечаных гісторыі і мове і аднаўленне дублявання фільмаў на беларускую мову. Рэалізацыя дамоваў на справе ідзе надта марудна, але сам спадар Трусаў ацэньвае гэты працэс пазітыўна. "Вяшчанне па-беларуску павялічылася, хай сабе і няшмат. Адсоткаў на дзесяць. Мяне і самога нядаўна ў "Панараму" запрашалі", - кажа старшыня ТБМ. Дарэчы, уласна Зімоўскі таксама казаў пра магчымасць вяртання выпускаў навінаў у новым тэлесезоне на беларускай мове. Праўда, толькі частковага.
А вось былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Бураўкін больш стрымана ацэнвае працэс беларусізацыі айчыннага ТБ: "Не тое, каб мяне вельмі цягнула глядзець беларускае тэлебачанне, але па тым, што я бачыў – аніякіх зрухаў не адчуў. Рана ці позна павінны адбыцца паварот да нашай мовы, бо тэлебачанне без яе проста не можа быць", - сказаў паэт і грамадскі дзеяч www.udf.by.
Лідэр гурта "Рэха" Андрусь Такінданг сам удзельнічае ў працэсе беларусізацыі айчыннага ТБ. З верасня шточацвер у межах праграмы "Наше утро" на ОНТ выходзіць праграма з яго ўдзелам. Перадача зусім караценькая, у ёй апавядаецца пра паходжанне беларускіх словаў. "Вядома ж, пра нейкі зрух менавіта на гэтым тэлеканале казаць не выпадае, бо ОНТ ад самога пачатку быў традыцыйна рускамоўным. І гэта праграма – кропля ў моры, - разважае Андрусь. – Але мне радасна ад таго, што з’явілася магчымасць паразмаўляць па-беларуску на тэлебачанні. Гэта лепш, чым нічога", - распавёў вядучы.
Сяргей Нятрэба

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники