Мода на мову: Беларусь на парозе новага адраджэння?
Праз паўстагоддзя беларуская мова не толькі будзе адной з дамінуючых у краіне, але і апынецца сярод семідзесяці моў пост-біблейскай традыцыі, лічыць доктар філасофіі і акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма Ірына Дубянецкая.
Якія падставы ў эксперта для такога прагнозу і ці пагаджаюцца з ёй іншыя спецыялісты?
Ірына Дубянецкая звяртае ўвагу, што хоць сёння беларускае грамадства ў асноўным не гаворыць на сваёй мове, але ўсё ж людзі ў большасці выпадкаў называюць яе роднай. Як лічыць эксперт, няглядзечы на тое, што сучасныя беларускія пісьменнікі не валодаюць такім вялікім аўтарытэтам, як у ХХ стагоддзі, яны ўсё роўна з’яўляюцца тымі людзьмі, да якіх прыслухоўваюцца. Больш за тое, эксперт прагназуе, што ў Беларусі праз 50 год будзе такая сітуацыя, калі беларуская мова стане дамінаваць, але, як і ў часы Вялікага княства Літоўскага, гэта не будзе перашкаджаць развіццю іншых моў.
— Для Беларусі сітуацыя суіснавання трох а то і больш моў з’яўляецца нармальнай, – нагадвае эксперт.
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў падзяляе аптымістычны настрой Ірыны Дубянецкай, але пры ўмове, што Беларусь застанецца незалежнай краінай.
Галоўны паказчык, які дазваляе рабіць такія высновы, на думку старшыні Таварыства беларускай мовы – урбанізацыя.
— Мы ўпершыню за апошнія трыста гадоў сталі гарадской нацыяй, — адзначае эксперт.
Менавіта дзякуючы вёсцы мова захавалася. Але сёння яна стала больш прэстыжнай, моднай.
Беларускі культурны дзеяч і паэт Міхал Анемпадыстаў лічыць, што рабіць нейкія прагнозы наконт мовы зараз няма сэнсу, але можна гаварыць аб тым, якія намаганні трэба рабіць каб мова захоўвалася. І ў першую чаргу для гэтага, як лічыць эксперт, патрэбна дзяржаўная падтрымка.
Міхал Анемпадыстаў прапануе перавесці беларускую мову на лацінку. На думку паэта, гэта б не толькі спрасціла камунікацыю з усім светам, які часцей карыстаецца лацінскім алфавітам, але і падкрэсліла б прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай культуры. Пры гэтым эксперт нагадвае, што ў першапачатковым варыянце наша мова існавала якраз у варыянце лацінскага алфавіту і на кірыліцу была пераведзена штучна, пасля чаго страціла вялікую колькасць сваіх фанетычных асаблівасцяў.
Старшыня Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч таксама ўпэўнена, што праз 50 год мова не загіне, а сферы яе ўжытку пашырацца.
Ці стане ўжыванне беларускай мовы пашырацца ў афіцыйнай сферы, на думку эксперта, залежыць ад таго, ці здолее Беларусь пабудаваць сваю незалежную краіну, бо тое што ў краіне двухмоўе – хлусня:
Cёння для беларускай мовы ўвогуле не самая горшая сітуацыя, лічыць журналіст і выкладчык курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка.
— Беларускую культуру і мову ўвогуле большую частку гісторыі трымалі ўмоўна «трыста спартанцаў». А прамежкі нацыянальнага адраджэння заўжды былі кароткімі, хоць іх энерцыі і хапала надоўга, — гаворыць ён.
Пры гэтым сучасныя тэндэнцыі надаюць аптымізму, як лічыць эксперт. Па-першае, цікавасць да курсаў «Мова нанова» толькі ўзрастае. Па-другое, мова становіцца папулярнай сярод моладзі. Але найбольш журналіста «цешыць» ужыванне мовы ў сферы бізнесу.

Я магу прывесці некалькі дзесяткаў цытат з беларускай літаратуры самых розных перыядаў і аўтараў, у якіх мова будзе асацыявацца са святлом і сімвалізаваць самую высокую духоўную каштоўнасць, – патлумачыла Ірына Дубянецкая на канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі». — Гэта выразны факт таго, што беларусы вельмі любяць сваю мову і вельмі хочуць каб яна захавалася.
Ірына Дубянецкая звяртае ўвагу, што хоць сёння беларускае грамадства ў асноўным не гаворыць на сваёй мове, але ўсё ж людзі ў большасці выпадкаў называюць яе роднай. Як лічыць эксперт, няглядзечы на тое, што сучасныя беларускія пісьменнікі не валодаюць такім вялікім аўтарытэтам, як у ХХ стагоддзі, яны ўсё роўна з’яўляюцца тымі людзьмі, да якіх прыслухоўваюцца. Больш за тое, эксперт прагназуе, што ў Беларусі праз 50 год будзе такая сітуацыя, калі беларуская мова стане дамінаваць, але, як і ў часы Вялікага княства Літоўскага, гэта не будзе перашкаджаць развіццю іншых моў.
— Для Беларусі сітуацыя суіснавання трох а то і больш моў з’яўляецца нармальнай, – нагадвае эксперт.
Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў падзяляе аптымістычны настрой Ірыны Дубянецкай, але пры ўмове, што Беларусь застанецца незалежнай краінай.
Калі не будзе анэксіі і мы захаваем сваю незалежнасць, то новае пакаленне, безумоўна, пачне і дзяржаўныя дакументы весці па-беларуску, – упэўнены эксперт.
Галоўны паказчык, які дазваляе рабіць такія высновы, на думку старшыні Таварыства беларускай мовы – урбанізацыя.
— Мы ўпершыню за апошнія трыста гадоў сталі гарадской нацыяй, — адзначае эксперт.
Менавіта дзякуючы вёсцы мова захавалася. Але сёння яна стала больш прэстыжнай, моднай.
Сёння на мове размаўляе эліта. Дзе ў нас найбольш гавораць па-беларуску? У Мінску. Наша эліта размаўляе па-беларуску. А ў вёсцы там трасянка, дыялекты, якія зразумела, таксама трэба захоўваць, але трэба з разуменнем ставіцца да таго, што літаратурнай мовай вёска ніколі не гаварыла і гаварыць не будзе, — адзначае Алег Трусаў.
Беларускі культурны дзеяч і паэт Міхал Анемпадыстаў лічыць, што рабіць нейкія прагнозы наконт мовы зараз няма сэнсу, але можна гаварыць аб тым, якія намаганні трэба рабіць каб мова захоўвалася. І ў першую чаргу для гэтага, як лічыць эксперт, патрэбна дзяржаўная падтрымка.
Калі дзяржава не апякуе мову, тая перастае існаваць як універсальны сродак зносін. Для мовы вельмі важнай з’яўляецца падтрымка дзяржаўных інстытуцый — сродкаў масавай інфармацыі, адукацыі, ужывання мовы у публічных сферах, такіх як палітыка і навука, – лічыць спецыяліст.
Міхал Анемпадыстаў прапануе перавесці беларускую мову на лацінку. На думку паэта, гэта б не толькі спрасціла камунікацыю з усім светам, які часцей карыстаецца лацінскім алфавітам, але і падкрэсліла б прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай культуры. Пры гэтым эксперт нагадвае, што ў першапачатковым варыянце наша мова існавала якраз у варыянце лацінскага алфавіту і на кірыліцу была пераведзена штучна, пасля чаго страціла вялікую колькасць сваіх фанетычных асаблівасцяў.
Старшыня Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч таксама ўпэўнена, што праз 50 год мова не загіне, а сферы яе ўжытку пашырацца.
Нягледзячы ні на што, яна застаецца мовай стасункаў, прынамсі ў інтэрнэце, – тлумачыць Тамара Мацкевіч, спасылаючыся на камунікацыю з сябрамі ў сацыяльных сетках. – Хоць у жыцці мову часта немагчыма ўжываць, напрыклад, у банку, у натарыяльнай канторы.
Ці стане ўжыванне беларускай мовы пашырацца ў афіцыйнай сферы, на думку эксперта, залежыць ад таго, ці здолее Беларусь пабудаваць сваю незалежную краіну, бо тое што ў краіне двухмоўе – хлусня:
Гэта я афіцыйна кажу, нікому не верце што ў нас аднолькавыя магчымасці для рускай і беларускай мовы. Кажуць, што бацькі дзяцей не аддаюць у школы, а насамрэч проста дзяржава не дае адчыняць беларускія школы пад рознымі адгаворкамі. І калі так будзе далей, то зразумела, што мова будзе жыць у андэграўндным стане. Калі ж мы здолеем пабудаваць сваю дзяржаву з магчымасцю выбару свайго кіраўніцтва, тады, канешне, ужыванне мовы будзе пашырацца.
Cёння для беларускай мовы ўвогуле не самая горшая сітуацыя, лічыць журналіст і выкладчык курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка.
— Беларускую культуру і мову ўвогуле большую частку гісторыі трымалі ўмоўна «трыста спартанцаў». А прамежкі нацыянальнага адраджэння заўжды былі кароткімі, хоць іх энерцыі і хапала надоўга, — гаворыць ён.
Пры гэтым сучасныя тэндэнцыі надаюць аптымізму, як лічыць эксперт. Па-першае, цікавасць да курсаў «Мова нанова» толькі ўзрастае. Па-другое, мова становіцца папулярнай сярод моладзі. Але найбольш журналіста «цешыць» ужыванне мовы ў сферы бізнесу.
Мы бачым ўсё больш рэкламы на беларускай мове, а значыць сфера ў якой ёсць грошы паважае мову і не баіцца яе, а гэта вельмі добры знак, – упэўнены эксперт.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники