Беларускай мове надалі статус у Польшчы

"Народная газета"
19 октября 2009, 10:06
Асобы статус беларуская мова набыла ў гміне (сельсавеце) Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства Польшчы (недалёка ад Белавежскай пушчы). У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва каля 70—80 працэнтаў з 3300 жыхароў мікрарэгіёна назваліся беларусамі.

Польскі Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове дазваляе ў мясцовасцях, дзе не менш за 20 працэнтаў грамадзян складаюць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасці, выкарыстоўваць у якасці дапаможнай мову мясцовага насельніцтва і афармляць указальнікі населеных пунктаў як на польскай, так і на рэгіянальнай мове.

Як дапаможная беларуская мова ўжываецца ўжо ў трох гмінах Польшчы — апрача Орлі, у Гайнаўцы і Нараўцы. У гэтых раёнах таксама працуюць школы, дзе вывучаюць беларускую мову.

- На тэрыторыі Орлі беларуская мова афіцыйна можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможнай у дзяржаўных установах з вясны гэтага года, калі мясцовыя дэпутаты прынялі адпаведную пастанову, — паведаміў войт Орлі Пётр Сельвясюк.

Цяпер дэпутаты вырашылі, што назвы 25 вёсак гміны павінны быць прадубліраваны на ўказальніках па-беларуску. Праўда, рашэнне рэгіянальных улад яшчэ павінна быць адобрана ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Сёння ў якасці дапаможнай у Польшчы выкарыстоўваецца таксама літоўская мова — у гміне Пуньск (на захад ад Гродна).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиВ мире ❯ Беларускай мове надалі статус у Польшчы