Правілы мовы ад Алега Трусава
"Трэба гаварыць! Проста гаварыць – дома, на вуліцы, з сябрамі. І раю гэта ўсім – пачаць з сябе".
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Беларускую, на жаль, ЮНЭСКА сёння адносіць да "слабых" моваў, тых, якія знаходзяцца калі не перад пагрозай знікнення, то блізкіх да гэтай пагрозы.
Старшыня Таварыства Беларускай Мовы Алег Трусаў распавёў у інтэрв’ю сайту "Товарищ.online", як папулярызаваць мову, чаго не стае беларусам у тым, каб мова стала сапраўды паўсюднай і на каго трэба абапірацца ў яе пашырэнні.
Пра кожнага беларуса
- Калі чалавек пра гэта думае – ён павінен быць асабістым прыкладам. Казаць, што ў заняпадзе мовы вінаваты дыктатар, рэжым і г.д. – гэта ўсё дробязі. Я прывяду прыклады Еўропы. Вось Ірландыя, якая атрымала незалежнасць яшчэ да вайны – а сітуацыя з ірландскай мовай яшчэ горш, чым на Беларусі. І няма чаго доўга расказваць – чаму? Таму што, перш за ўсё, ірландцы самі не хочуць размаўляць на сваёй мове... Ірландцы – у адрозненне ад беларусаў – не маюць нацыянальнай энцыклапедыі на ірландскай мове, не маюць ніводнай кніжкі па гісторыі архітэктуры сваёй... Я спытаўся: "Чаму так?" А мне і адказваюць: "Дык а навошта? "брытаніка" ж ёсць!" Ну вось таму ірландская мова і знаходзіцца там, дзе знаходзіцца.
Пра ўладу і народ
- Канешне, роля дзяржавы ў папулярызацыі мовы – яна моцная. Але ўсё ж яна другасная. Але вось народ – цыганы, напрыклад. Ніколі не мелі кніжак, помнікаў нейкіх, пісьменнікаў – але мова жыве. Дык вось такую кансалідацыю нацыянальную трэба пачынаць з сябе. Калі ты зразумеў, што ты прыхільнік гэтай мовы, няважна хто ты – габрэй, кітаец, японец, але калі ты хочаш, каб гэтая мова жыла – гавары на ёй, пішы, але, Божа барані, не навязвай нікому гэтую мову, не прымушай іншых гаварыць з табой па-беларуску. А сам гавары ў любой сітуацыі, калі перад табой жыхар Беларусі. Не пераходзь на рускую. Калі гэта будзе рабіць дастаткова вялікая колькасць людзей, асабліва эліта, начальнікі дробныя тыя ж – а беларус, так павялося, размаўляе на мове начальнікаў – і калі кіраўнік нейкай фірмы, калгасу, дырэктар школы – будзе кожны дзень размаўляць па-беларуску, але не навязваючы мову, то падначаленыя праз два гады ўсе пяройдуць на гэтую мову. Я ведаю, што гавару, быў дэканам – так рабіў. Тыя выкладчыкі, з кім я працаваў, і зараз выкладаюць па-беларуску... Хаця, падкрэслю, я нікому – ні студэнтам, ні выкладчыкам – не навязваў беларускую мову.
Як папулярызаваць мову сярод чыноўнікаў
- Калі ж чыноўнік не хоча гаварыць на мове, гэта значыць, што ён проста не ведае культуры Беларусі, яе гісторыі... І тады трэба такія веды папулярызаваць. Прычым папулярызаваць хай і на той мове, якую ведае гэты чыноўнік. Няхай гэта будзе па-польску, па-руску, але галоўнае – каб там была нашая візія падзей і сітуацыі. Каб ён пачаў ганарыцца, што ёсць беларусам і каб яму стала сорамна за сваё абыякавасць... Бо пачынаецца ўсё з сораму. І не трэба брацца працаваць агулам з усімі. Трэба працаваць з элітай, начальствам, сярэднім класам. Вось свежы прыклад – прыйшоў на дыктоўку вайсковец, маёр, выйшаў пасля яе ўжо сябрам ТБМ.
Пра адмоўную рысу беларусаў
- Адмоўная рыса беларусаў – яны не ўмеюць дзякаваць. Калі чалавек хоць неяк спрабуе адказваць табе па-беларуску, словы падбірае, не вельмі ў яго атрымліваецца – то ўсё роўна трэба падзякаваць яму. Убачыў абвестку ў краме па-беларуску? Вазьмі кнігу скаргаў і прапановаў і напішы падзяку за гэта – яны напішуць яшчэ колькі такіх абвестак. А калі напішаш, што чаму толькі адна, акупанты вы і маскалі, то яны і гэтую прыбяруць! Трэба быць удзячным за дабро – але і не дараваць зло.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники