Чыноўнік паскардзіўся Мілінкевічу на апазіцыю

milinkevich.org
10 июля 2009, 16:55
На ліст Аляксандра Мілінкевіча з просьбай спрыяць правядзенню сходаў па вылучэнню дэлегатаў Беларускага еўрапейскага форуму прыйшоў адказ ад намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама.

Намеснік старшыні райвыканкама спадар Тарасюк выказвае шкадаванне, што некаторыя прадстаўнікі апазіцыі падчас паездак за мяжу нібыта даюць адмоўную інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго слоў, "добры гаспадар не той, хто пры сустрэчы з сябрам скардзіцца на недахопы ў сям'і, а той, хто працуе над тым, каб іх не было". Руплівая праца ўсіх суб'ектаў грамадзянскай супольнасці і палітычнай прасторы павінна сведчыць пра тое, што "Беларусь − лепшая ў свеце краіна", а яе народ "працавіты і мудры".

Трохі дзіўнавата, што адзін з кіраўнікоў райвыканкама жаліцца Аляксандру Мілінкевічу на паводзіны некаторых прадстаўнікоў апазіцыі. Мабыць у яго сапраўды вельмі баліць душа за рэпутацыю дзяржавы за мяжой. У гэтым разе "вертыкалі" варта задумацца над тым, які ўнёсак яна са свайго боку можа зрабіць, каб Беларусь стала лепшай ў свеце краінай.

Спадар Тарасюк напрыканцы зазначае, што "Беларусь ёсць незалежная, еўрапейская, свабодная і дэмакратычная краіна" і запэўнівае што заявы на правядзенне сходаў па вылучэнню дэлегатаў на Форум будуць разглядацца ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Застаецца спадзявацца, што спасылка на еўрапейскасць, свабоду і дэмакратычнасць у рыторыцы чыноўніка пакідае добрыя шансы на станоўчае вырашэнне пытання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Чыноўнік паскардзіўся Мілінкевічу на апазіцыю