Адбылося паседжанне аргкамітэта Беларускага еўрапейскага форума па Мінскай вобласці

milinkevich.org
6 июля 2009, 13:08
У мерапрыемстве ўдзельнічала 16 чалавек. Былі прадстаўнікі з Барысава, Слуцку, Клецку, Жодзіна, Нясвіжа, Салігорску ды іншых гарадоў.

На паседжанні абмеркаваная працэдура правядзення рэгіянальных сходаў і выбару дэлегатаў.

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч распавёў пра мэты і задачы Беларускага еўрапейскага форума, які запланаваны на канец кастрычніка. Паводле Юрася Губарэвіча, Форум мусіць аб'яднаць сілы, якія стаяць на праеўрапейскіх, незалежніцкіх пазіцыях, што ў сваю чаргу, можа прывесці да пэўнага перафарматавання палітычнага поля. Пытанне выбару адзінага кандыдата на Форум выносіцца не будзе. Вітаецца вылучэнне ў якасці дэлегатаў незаангажаваных палітыкай грамадзян, якія падтрымліваюць еўрапейскія каштоўнасці.

У выніку правядзення форуму мяркуецца стварэнне Каардынацыйнай Рады і прыняцце канкрэтнага плану дзеянняў па еўрапеізацыі Беларусі.

На думку Юрася Губарэвіча, пытанне геапалітычнага выбару Беларусі непазбежнае. Калі мы далучымся да цывілізаванай Еўропы, мы здолеем захаваць свае нацыянальныя каштоўнасці. Паводле намесніка старшыні Руху "За Свабоду", мы павінны пераканаць людзей, што Захад − не вораг.

Удзельнікі паседжання адзначылі, што зараз існуе больш магчымасцяў для сустрэч дэмакратычных актывістаў. За масавыя акцыі практычна не караюць арыштамі. Распаўсюд малатыражных бюлетэняў амаль не сустракае перашкодаў.

− Улады пайшлі на змягчэнне рэжыму пад ціскам абставін. Яны пачынаюць заяўляць пра неабходнасць супрацы з ЕЗ. Мы павінны выціснуць з гэтай сітуацыі па максімуму. Заходняя Еўропа згодна ўлічваць меркаванне апазіцыі, але ёй патрэбны адэкватны партнёр, − заўважыў Юрась Губарэвіч.

На паседжанні выступілі палітолагі з Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, якія зладзілі прэзентацыю Беларускага фонду публічнай палітыкі. На думку Віталя Сіліцкага, вельмі важна людзям тлумачыць важнасць ідэі інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскую прастору. З гэтай мэтай БІСД прапанаваў ладзіць сустрэчы ў рэгіёнах з экспертамі інстытуту і інфармацыйна супрацоўнічаць з мясцовымі самвыдатаўскімі бюлетэнямі.

Прысутныя вызначылі каля дзесяці рэгіёнаў Міншчыны, дзе будуць праводзіцца сходы па вылучэнню дэлегатаў на Форум. Па рэгіёнах прызначаны каардынатары, а таксама прыняты папярэдні графік правядзення сходаў, якія адбудуцца ў жніўні і верасні.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Адбылося паседжанне аргкамітэта Беларускага еўрапейскага форума па Мінскай вобласці