Берасцейскія сябры БХД двойчы затрыманыя па дарозе на з’езд

Радыё Рацыя
1 марта 2009, 13:23
У 2.30 ночы на перакрыжаванні вул. Машэрава і бульвара Касманаўтаў быў затрыманы бус, у якім ехалі 11 сябраў партыі БХД на ўстановачны з’езд партыі. Актывісты былі дастаўлены ў Ленінскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы затрымання па падазрэнні ў захаванні наркотыкаў.

У 6.30 усе былі адпушчаны. Актывісты працягнулі свой шлях у Менск, але ізноў былі затрыманы на паўгадзіны ў Федзькавічах Жабінкаўскага раёна па той жа прычыне. На гэты раз міліцыянты вялі размову толькі з кіроўцам буса. Сябры партыі паехалі далей, але не факт, што яны без далейшых перашкод дабяруцца да месца.

P.S.. Актывістам удалося дабрацца да месца без далейшых перашкод, як стала вядома на дадзены момант - 10.24
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ Берасцейскія сябры БХД двойчы затрыманыя па дарозе на з’езд