Беларусы засталіся без Лігі чэмпіёнаў

"Еўрарадыё"
14 июля 2009, 15:38
У аўторак, 14 ліпеня, барысаўскі БАТЭ адразу з другога кваліфікацыйнага раунду стартуе ў Лізе чэмпіёнаў. Беларусы згуляюць у Скоп’і супраць мясцовай "Македоніі". На жаль, гэты матч на тэрыторыі нашай краіны не пакажуць.

Белдзяржтэлерадыёкампанія не набыла правы на выязную гульню беларускай каманды. Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі спартыўнага вяшчання тэлеканала: "Мы не паказваем, бо гэта выязны матч. Хатні матч 21 ліпеня мы пакажам, таму што там мы з клубам дамовіліся на трансляцыю. А гасцявы матч… Мы правы не набылі".

Дарэчы, напярэдадні гульні букмекеры аддаюць перавагу беларускай камандзе. Прычым большасць схіляецца да таго, што БАТЭ пераможа з лікам 2:1.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиБез галстука ❯ Беларусы засталіся без Лігі чэмпіёнаў