У дзіцячым цэнтры ў Ваўкавыску тэмпература 16°С
Уначы яна апускаецца яшчэ ніжэй. Дзеці ўкрываюцца некалькімі коўдрамі, але гэта не ратуе ад холаду. Дырэктарка кажа, што сама нічога не можа зрабіць.
У рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры "Ваўкавыск", што на вуліцы Кастрычніцкай, праходзяць рэабілітацыю дзеці з захворваннямі органаў дыхання і хрыбетніка.
Зараз там звыш 100 дзетак з Гарадзенскай і іншых абласцей. Дырэктарка Наталля Чыканава, праўда, рассказала, што нізкая тэмпература — толькі на другім паверсе. Там, з яе слоў, знаходзяцца толькі старшакласнікі — усяго 24 чалавекі.
Спадарыня Чыканава зазначыла, што неаднаразова пісьмова і вусна звярталася да кіраўніцтва райвыканкама і пра гэтую праблему там ведаюць, але даць ёй рады, з тэхнічных прычын, не могуць.
Радыё звярнулася да намесніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Аляксандра Рудамётава, які адказвае за ацяпленне ў горадзе. З яго слоў, ён нічога пра гэта не ведае.
Сёння ж спадар Рудамётаў паабяцаў наведаць рэабілітацыйны цэнтр і ува ўсім разабрацца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники