Легендарны Мірон дабраўся да Гомеля

Радыё Свабода
22 марта 2010, 09:21
21 сакавіка ў Гомелі ў другой палове дня на пляцы Перамогі невядомыя асобы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Шматкватэрны дом №1, над якім лунаў сцяг, знаходзіцца акурат насупраць адміністрацыі Чыгуначнага раёну.

Маладыя людзі, якія знаходзіліся на пляцы Перамогі, патлумачылі, што нацыянальны сцяг, па ўсяму відаць, вывешаны з нагоды Дня Волі, які адзначаецца ў Беларусі 25 сакавіка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Легендарны Мірон дабраўся да Гомеля