«Мумий тролль» праспяваў пра Бацьку - аўдыё
Гурт "Мумий тролль", прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" беларускую версію свайго хіта "Кантрабанды" з альбома "8". Ілля Лагуценка кажа, што мае да нашай мовы пэўныя сімпатыі, — хоць бы таму, што яго дзядуля паходзіць з Магілёва. Тэкст для фінальнай песні сумеснага праекту кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу "Тузін Гітоў" творча пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч.
Ілля Лагуценка паставіўся да ідэі запісаць песню па-беларуску выключна станоўча. Як прызнаецца выканаўца, яму заўжды было цікава, як яго песні гучаць на іншых мовах: "Гэта мультыкультурны досвед. Мы неаднаразова рабілі ў гэтым рэчышчы эксперыменты. Нават калі ў далёкія краіны ездзім, такія як Кітай ці Японія, робім песню на мове "гаспадароў становішча". З перакладамі на кітайскую і англійскую ў Іллі не было праблемаў, у пачатку 90-х ён працаваў у Кітаі ды Лондане дарадцам па камерцыйных пытаннях.
Да беларускай мовы ў лідара "Мумий тролля" стаўленне асаблівае. "Не дзіва, што мы ўзяліся за беларускамоўную песню. Маю да гэтай мовы пэўныя сімпатыі, бо ў мяне беларускія карані. Адкуль жа гэтае "КО" пры канцы прозвішча? Дзядуля мой паходзіў з Магілёва, той самы, які забудаваў потым усю краіну хрушчоўкамі", — усміхаецца музыка. Яго дзед Віталь Паўлавіч Лагуценка быў вядомым савецкім архітэктарам. Нарадзіўся ён у 1904 годзе ў Магілёве, у 20-я перабраўся ў Маскву. Менавіта яму належыць аўтарства праекту жылых дамоў серыі К-7. Гэта былі першыя шматкватэрныя дамы ў СССР, пабудаваныя па індустрыяльнай тэхналогіі. Іх нават часам завуць "лагуценкаўскімі дамамі", але найбольш прыжылася найменне "хрушчоўка", бо іх масава будавалі за часамі кіравання Хрушчова.
За 28 гадоў існавання каманды Ілля неаднаразова наведваў Беларусь. Ён сцвярджае, што менавіта ў Мінску "Мумий тролль" даў адзін з першых сваіх канцэртаў. Прычым Лагуценка быў не толькі ў Мінску, але і паездзіў па ўсёй краіне. "З Беларуссю ў мяне не звязана аніякага адмоўнага досведу, — кажа спявак. — Выключна пазітыў, прыязнасць, добразычлівасць і гасціннасць людзей, спакой і прыгажосць наўкол… Натуральна, што мае ўражанні павярхоўныя, звязаныя толькі з досведам адносінаў з нашымі сябрамі адсюль. Углыб таго, што ў вас адбываецца я проста не зазіраў".
"Мумий тролль" вырашыў паказаць свой беларускамоўны твор ужывую яшчэ напярэдадні прэзентацыі праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2". 3 чэрвеня каманда была прызнаная найлепшым рок-гуртом года на расійскай прэміі МУЗ-ТВ, а 4 чэрвеня ўжо выступала пад Мінскам — у якасці хэдлайнера фэсту "Рок за Баброў". Музыкі вырашылі прадставіць нашай публіцы беларускамоўны варыянт свайго хіта "Кантрабанды" з альбома "8" (2008).
Сярод песняў, якія меркавалася запісаць па-беларуску, фігуравала яшчэ кампазіцыя "Ядерные станции", але выбар усё ж спынілі на "Кантрабандах". Песню для "Мумий тролля" пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч, кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтра.
"Мне прыйшлася даспадобы ідэя кантрабанды ва ўсіх пераносных пазітыўных значэннях гэтага слова. Пачуваўся падчас працы я камфортна, бо мог вольна абыходзіцца з тэкстам, напрыклад, замяніць "Москву" на "Беларусь", — прызнаецца паэт. У выніку выйшаў хутчэй не пераклад, а самастойны тэкст па матывах арыгіналу, але з захаваннем бадзёрага настрою, уласцівага расійскаму гурту.
"Гэта быў наш беларускамоўны дэбют. І заўжды не зусім проста выконваць твор упершыню. Але я пэўны, што з цягам часу гэтая песня выкрышталізуецца, і спяваць яе будзе прасцей", — зазначыў Ілля.
Мумий Тролль — Кантрабанды (музыка і словы — Ілля Лагуценка, беларускі тэкст — Андрэй Хадановіч)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники