«Мумій Троль»: Нам бы ў Беларусь, хоць бацька не даваў каманды - відэа
Падчас выступу на фестывалі "Рок за Баброў" гурт "Мумій Троль" заспяваў па-беларуску.
Ілля Лагуценка першай песняй прэзентаваў свой хіт "Кантрабанды" на беларускай мове.
Кантрабанды
Нам бы ў Беларусь
Хоць бацька не даваў каманды
Закінуць трэба кантрабандай
Гарачых слоў даўгачаканы груз
Сто грамаў музыкі — на рэшту
Прыняць унутар — будзе нешта
Яскравых фарбаў расьпісаць
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...
Ты вазьмі зьмяшай
Венеру з Марсам і Юпітэр
Берлін, Варшава, Менск і Піцер
Кактэйль касьмічны п’юць няхай
Давай
Ніхто з дарогі не саб’ецца
І, можа, нават, не сап’ецца
І не забудзе вугалькамі закідаць
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...
Глыток — і мы перамаглі
Не зразумеюць — ім жа горай
Чакаем лета кожнай порай
І не пытай — калі
У Ледавітым да Чукоткі
Матляе ветразь нашай лодкі
Сем футаў радасьці яму
І добрым словам прыхапіць такую шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую...
На беларускую мову "Кантрабанды" пераклаў паэт Андрэй Хадановіч. Песня выйдзе на пласцінцы "Тузін. Перазагрузка-2" — сумесны праект партала "Тузін гітоў" і кампаніі "Будзьма".
"Праект "Тузін. Перазагрузка" мы рабілі разам з "Тузіном гітоў" у мінулым годзе. У праекце ўдзельнічалі беларускія музыкі і выступоўцы, якія перапявалі па-беларуску замежныя гурты, — расказвае старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская. — Наш першы вопыт стаў вельмі паспяховым. Прыемна бачыць, што песні праекта прысутнічаюць у ратацыі на FM-станцыях, што праект мае працяг і жыве сам па сабе. Тады нарадзілася ідэя падрыхтоўкі другога праекта: выйсці за межы Беларусі і запрасіць музыкаў, якія жывуць у Расіі і іншых краінах. Я пакуль што не буду казаць, хто далучыўся да праекта "Тузін. Перазагрузка-2", бо гэта мы трымаем у сакрэце. Прэзентацыя праекта мае адбыцца ўвосені гэтага году".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники