«Мумий Тролль», «Воплі Відоплясова» ды іншыя зоркі заспявалі па-беларуску - відэа
Кампанія "Будзьма беларусамі!" і музычны партал "Тузін Гітоў" прадстаўляюць праект "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2". Гэта лагічны працяг паспяховага праекту, распачатага два гады таму, які сёлета перарос межы Беларусі і стаў міжнародным.
Аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-партала "Тузін Гітоў" Сяргей Будкін: "Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыццё песням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы свет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі не знікне".
У "Перазагрузцы-2" дванаццаць супергітоў набылі новы, нечаканы сацыяльны кантэкст. Матэрыялы праекту раскрыюць таямніцы таго, хто з музыкаў сутыкаўся з мафіяй па-беларуску і ці магчыма яе спыніць, першае каханне каго з заслужаных артыстаў Расіі адбылося ў Мінску, і хто ўпершыню за 30 год кар’еры заспяваў на беларускай мове.
"Поспех першага праекту "Тузін. Перазагрузка" засведчыў, што мы задумалі цікавы творчы эксперымент. Таму было вырашана пайсці далей – за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусветным зоркам, так ці інакш звязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыццё песьням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы свет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі не знікне", – кажа Сяргей Будкін.
Кожны з артыстаў сам вызначаў, які са сваіх гітоў выканае на беларускай мове. На наступным этапе да праекту далучыліся вядучыя беларускія перакладчыкі, якія пераасэнсоўвалі твор на беларускі лад. Такім чынам, у студыі зоркі працавалі ўжо з новым тэкстам. Некаторыя былі настолькі задаволеныя вынікам, як, напрыклад, "Мумий Тролль", што не стрымаліся ды выканалі яго ўжывую.
Каардынатар культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская адзначае: "Перазагрузка-2" – гэта своеасаблівае прысвячэнне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты – удзельнікі праекту – паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песні з першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены – зусім хутка беларускіх гітоў у эфіры стане яшчэ больш. Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае – значыць моднае і кляснае!"
Штодня з 8 верасня на сайтах "Тузін Гітоў" і "Будзьма беларусамі" будзе адбывацца гарачая прэм’ера ўдзельніка праекту "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2". Разам з творам - гісторыя стварэння і каментары аўтараў. Музыкі распавядуць пра свае адчуванні, пра тое, як ім спявалася па-беларуску. Першым сваю беларускую песню прадстаўляе гурт "Воплі Відоплясова".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники