Hasta La Fillsta ізноў у пошуках вакалісткі
Пасля кароткачасовага з’яўлення з некалькімі інтэрнэт-сінгламі і некалькіх канцэртаў з новай вакалісткай – рок-князёўнай-2007 Вольгай Самусік, гурт знік з далягляду. Удзельнік Hasta La Fillsta Сяргей Канановіч супакойвае – у планах музыкаў скончыць працу над максі-сінглам, праўда, ужо з новай вакалісткай.
Гурт Hasta La Fillsta заявіў пра аднаўленне сваёй дзейнасці пры канцы мінулага году. Пераможцы "Басовішча-97" прадставілі некалькі песень, запісаных з новай вакалісткай Вольгай Самусік, прызнанай "Рок-князёўнай" у 2007 годзе, калі яна саліравала ў гурце "Тарпач". З ёй жа каманда дала некалькі канцэртаў і выступіла на тэлешоў "Зорны рынг" супраць расійскага спевака Дамініка Джокера. Але час мінуў, і праект паступова згас. Да ўсяго з’явіліся чуткі, што Вольга пайшла з гурта.
"Такое адчуванне, што гурта сапраўды няма. Мы не збіраліся ўжо некалькі месяцаў і мне так ніхто і не патлумачыў, у чым справа", - кажа спявачка. Да яе таксама даходзіла тыя чуткі, але да гэтага часу яна не можа спраўдзіць, ці існуе гурт і ці яна ўваходзіць у яго склад: "На мае тэлефанаванні папросту не адказваюць. Шкада, бо адчуваўся ў гэтым праекце патэнцыял".
Удзельнік гурта Сяргей Канановіч супакойвае - Hasta La Fillsta збіраецца скончыць працу над сваім максі-сінглам: "Сам гурт не разыходзіўся, проста нам трэба знайсці новую дзяўчыну". Са слоў Сяргея, пра "звальненне" Вольгі гаворкі не вядзецца: "У нас была задума запісаць песні з рознымі вакалістамі. Вольга была адной з запрошаных. Пакуль мы з ёй супрацоўнічаць не плануем". У Hasta La Fillsta мяркуецца задзейнічаць яшчэ адну рок-князёўну – Русю, а таксама Машу Яр. Да гэтага у першым трэку адноўленага гурта "Праўда" спявалі Аляксандр Памідораў і Аляксандр Ракавец з гурта IQ48.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники