Dzieciuki знялі кліп пра ахвяры таталітарных рэжымаў
Гурт Dzieciuki прадставіў на Tuzin.fm свой новы кліп на песьню "Сумнае рэгі", які зьняла творчая суполка "Тры макі".
Сёлета Dzieciuki усур’ёз заняліся відэаўвасабленьнем сваіх песень. "Сумнае рэгі" іх трэці кліп за апошнія некалькі месяцаў. Аўтар песьні Дзяніс Жыгавец кажа, што напісаў яе, каб нагадаць пра страшныя сымбалі ХХ стагодзьдзя ў Беларусі і паказаць роўнасьць паміж крывавымі таталітарнымі рэжымамі, якія спустошвалі краіну, забіраючы жыцця ў найлепшых яе прадстаўнікоў: "У песьні зггадваецца Хатынь, як сымбаль усіх спаленых вёсак Беларусі падчас другой сусьветнай вайны. Гэтае месца стала культавым дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. У адрозьненьні ад Курапатаў – месца, якое стала сімвалам сталінскіх рэпрэсій ў Беларусі, памяць пра якое дзяржаўныя структуры намагаюцца больш схаваць, чым падтрымаць.. Гэтай песьняй мы ўшаноўваем памяць усіх бязвінна загінуўшых ад фашыстоўскага і бальшавіцкага рэжымаў".
Кліп здымалі ў два дні зь перапынакам. Першы дзень прысьвяцілі Курапатам і Хатыні. У другі дзень былі здымкі пад Гародняй, калі здымалі гурт. Вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава праца над ролікам навяла на невясёлыя думкі: "Цяпер ва Ўкраіне адбываюцца страшэнныя рэчы. Калі адкінуць усе палітычныя эмоцыі, тую шакуючую брудную ролю сёньняшняй расейскай улады ў канфлікце, то ў любым выпадку, на першым месцы мы бачым простыя трагічныя рэчы: гінуць тысячы людзей, спальваюцца вёскі і гарады, дзеткі застаюцца без бацькоў. І гэта, бл..дзь, XXI стагодзьдзе! Я гляджу на відэахроніку другой сусьветнай вайны і сёньняшнюю ўкраінскую і пытаюся: дзе розніца? Чаму людзі ня вучацца на сваіх памылках? Чаму ня ведаюць гісторыю? Усё ж паўтараецца! Зьмяняюцца толькі дэкарацыі. Жахліва і крыўдна да слёз. Хочацца сказаць: ніколі зноў! А гэтае "зноў" паўтараецца пад тваім бокам"...
Dzieciuki дзякуюць акторам і акторкам зь Менску, якія за ідэю пагадзіліся паўдзельнічаць у здымках. За тое ж падзяка журналісту Алесю Яршу. Ну, а самае вялікае дзякуй – Алесю Залеўскаму і Яўгену Шапчыцу, бо ім належыць ідэя кліпа, ягоныя здымкі і мантаж.
Адмыслова да выданьня кліпа брэнд LSTR распрацаваў адмысловыя цішоткі і лонгсьлівы з Двупагоняй – сымбалем змаганьня з бальшавізмам і нацызмам. На ёй таксама выяўлена Маці Божая Вострабрамская, як хрысьціянскі вобраз Божае маці, які абараняе і заступаецца за беларускі народ. Фотасэсію вакаліста гурта Паўла Трабла з гэтай нагоды можна пабачыць у суполцы Tuzin.fm на Facebook.

Dzieciuki – Сумнае рэгі (вытворчасьць творчай суполкі "Тры макі"). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники