Мінск: УВК №126 груба парушае Выбарчы кодэкс

На выбарчым участку №126 (Свіслацкая агруга №94) усе сябры камісіі працуюць у адміністрацыі Ленінскага раёна. Узначальвае камісію Таццяна Радкевіч, якая з’яўляецца дырэктарам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Ленінскім раёне. І гэта не адзінае парушэнне, якое ўжо зафіксавана ў працы камісіі.

Як паведаміў эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч, пры ўтварэнні ўчастковай камісіі №126 было груба парушана заканадаўства. Паводле арт. 34 Выбарчага кодэкса, дзяржаўныя служачыя могуць складаць толькі адну трэць камісіі, паводле арт.35 - адна арганізацыя можа вылучаць толькі аднаго свайго прадстаўніка ў склад камісіі.

Апроч таго, зафіксавана парушэнне з працэдурай датэрміновага галасавання. Учора ў 19 гадзінаў скрыня для галасавання была апячатаная, назіральнікі сышлі з участку. Сёння стала вядома, што пасля закрыцця ўчастку прыйшлі яшчэ тры выбаршчыкі. Сябры камісіі спасылаюцца, што гэта былі людзі сталага веку, таму яны распячаталі скрыню і дазволілі ім прагаласаваць пасля афіцыйнага закрыцця ўчастку. Пры гэтым прозвішчы выбаршчыкаў былі ўнесеныя ў пратакол сённяшняга дня. Гэтыя дзеянні груба парушаюць арт. 53 Выбарчага кодэксу.

Як паведміў назіральнік, УВК №126 ужо мае спіс выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць па месцы жыхарства, на 87 прозвішчаў. “Ужо другую выбарчую кампанію мы назіраем усплеск жадаючых прагаласаваць дома. Раней на ўчастку налічвалася па 10-15 чалавек, падчас прэзідэнцкіх выбараў-2010 іхняя колькасць на адным участку даходзіла да 100 чалавек, зараз гэта тэндэнцыя працягваецца, - адзначыў Лабковіч. - Мы лічым, што камісія павінна знаёміць назіральнікаў з журналам рэгістрацыі, дзе ўтрымліваецца інфармацыя пра выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць па месцы жыхарства. Аднак, як правіла, гэту інфармацыю хаваюць. Усе гэтыя факты сведчаць пра грубыя парушэнні выбарчага закадаўства з боку участковай камісіі №126. Пры такіх умовах не можа быць даверу да працы камісіі”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFЗа справедливые выборы 2012 ❯ Мінск: УВК №126 груба парушае Выбарчы кодэкс