Памятаць, каб такое не паўтарылася

milinkevich.org
25 августа 2009, 12:30
У дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў шэраг грамадскіх арганізацый зладзіў экскурсію у Катынь.

У падрыхтоўцы мерапрыемства удзел узяў у тым ліку Рух "За Свабоду". У офісе грамадскай арганізацыі напярэдадні была зладжана прэсавая канферэнцыя, прысвечаная дню памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, які, паводле рашэння Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы будзе адзначацца штогод 23 жніўня. Таксама Рух узяў на сябе траціну выдаткаў на арганізацыю паездкі ў мемарыяльны комплекс.

23-га жніўня Катынь наведалі больш за сто беларусаў. Яны дабіраліся на двух спецыяльна замоўленых аўтобусах ды легкавіках. Сярод удзельнікаў экскурсіі былі Кася Камоцкая, Алесь Марачкін, Юрась Губарэвіч, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Бастунец, Алесь Тамковіч, Андрэй Кім, Ігар Кузняцоў, Вячаслаў Сіўчык, Майя Кляшторная, Алесь Макаеў, Валер Шчукін, Валерыя Чарнаморцава ды іншыя.

Жалобныя вянкі і кветкі да помнікаў ахвярам сталінскага рэжыму былі ўскладзеныя ад Мемарыяльнай секцыі Беларускага таварыства аховы помнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Руху "За Свабоду", суполкі мастакоў "Пагоня", "Вольнай моладзі", аргкамітэта Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў, Саюза палякаў у Беларусі, Беларускага Шуманаўскага таварыства, аргкамітэта па стварэнню руху "Разам".

У Катыні пад Смаленскам ў канцы 30-х, пачатку 40-х гадоў ХХ стагоддзя супрацоўнікамі НКУС былі расстраляныя блізу чатырох з паловай тысяч афіцэраў Войска польскага, а таксама каля пятнаццаці тысяч савецкіх грамадзян (рускіх, беларусаў, габрэяў, украінцаў, ды іншых нацыянальнасцяў).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Памятаць, каб такое не паўтарылася