Ушанавалі памяць ахвяраў

milinkevich.org
27 апреля 2009, 12:06
Напярэдадні гадавіны чарнобыльскай трагедыі баранавіцкія актывісты Руху "За Свабоду" добраўпарадкавалі былое месца расстрэлу суграмадзян.

Напярэдадні гадавіны чарнобыльскай трагедыі баранавіцкія актывісты Руху "За Свабоду" разам з прадстаўнікамі іншых палітычных партый і грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні паркавай тэрыторыі па вуліцы Смаленскай.

Менавіта тут знаходзілася да вайны турма НКВД "Крывое кола" і ў першы дзень вайны былі расстраляныя некалькі тысяч беларускіх грамадзян.

Паводле актывіста Руху Віктара Сырыцы, сумленныя людзі не хочуць і не могуць забыцца на сталінскія рэпрэсіі, таму ў Баранавічах ужо стала добрай традыцый, штогод, вясной і восенню добраўпарадкаваць гэтую тэрыторыю.

Моладзь прыбірала тэрыторыю парка ад смецця, а дарослыя падрыхтавалі глебу і пасадзілі вялікую колькасць прыгожых вясновых і летніх кветак.

Пасля мерапрыемства актывісты Руху раздавалі грамадзянам горада ўлёткі, у якіх паведамлялася пра значны адмоўны ўплыў радыёактыўнага забруджвання Беларусі на здароўе людзей і колькасць насельніцтва, якое скарацілася амаль на мільён чалавек. Якую цану прыйдзецца заплаціць за Астравецкую АЭС пакуль невядома.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Ушанавалі памяць ахвяраў