Ірына Лаўроўская супраць помніка, які падобны да Кацярыны ІІ

pbnf.org
1 апреля 2009, 13:37
Сябра Сойму Партыі БНФ Ірына Лаўроўская накіравала зварот у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, аддзел культуры Берасьцейскага аблвыканкаму і Берасьцейскі гарадзкі савет дэпутатаў з просьбаю не ўзгадняць прапанаваны Берасьцейскім аблвыканкамам праект скульптурнай кампазіцыі ў гонар 1000-годзьдзя заснаваньня Берасьця.

Ірына Лаўроўская, якая зьяўляецца магістрам інжынерам-архітэктарам і доктарам урбаністыкі і архітэктуры, у сваім звароце зьвяртае ўвагу на тое, што ўсталёўка скульптурнай кампазыцыі, выкананай Аляксеем Паўлючыкам і Аляксеем Андрэюком, грунтоўна парушае нарматыўныя акты Заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктуры і ўрбаністыкі.

Сярод парушэньняў Ірына Лаўроўская бачыць наступныя: парушэньне цэласнасьці гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі "Гістарычны цэнтр Берасьця", неадпаведнасьць крытэрам высокамастацкасьці ды высокамаральнасьці (кампазыцыя помніка запазычаная аўтарамі ад М.О Мікешына, па праекце якога ў 1907 годзе ў Краснадары быў створаны помнік рускай царыцы Кацярыне ІІ), унясеньне зьменаў у кампазыцыю помніка пасьля таго, як праект быў зацьверджаны.

Апроч гэтага, праект скульптурнай кампазыцыі быў публічна ўхвалены старшынем Берасьцейскага выканаўчага камітэту – сп. Палашэнкавым А.С., апяраджаючы рашэньне журы, што ёсьць парушэньнем працэдуры правядзеньня конкурсу, без грамадзкага абмеркаваньня. Гэта супярэчыць п. 2 артыкулу 4 Закону "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці ў Рэспубліке Беларусь".

Паводле Ірыны Лаўроўскай, гэты спосаб выбару "пераможцы" конкурсу сьведчыць пра парушэньне арт. 1029 Грамадзянскага Кодэксу, бо спрыяе разьвіцьцю недабрасумленнай канкурэнцыі.

Такім чынам, Ірына Лаўроўская лічыць устаноўку такога помніка немэтазгодным. Яна просіць не ўзгадняць прапанаваны Берасьцейскім аблвыканкамам праект скульптурнай кампазыцыі, і рэкамэндаваць выканаўчым і распарадчым ворганам Берасьцейская вобласьці ініцыяваць грамадзкія слуханьня па пытаньні ўшанаваньня 1000 угодкаў горада Берасьця, выпрацоўцы канцэпцыі і аб'явіць новы творчы конкурсу помніка.

Да свайго звароту Ірына Лаўроўская праклала 15 аркушоў подпісаў, якія былі сабраныя супраць ўсталяваньня дадзенага помніка.

З падобным зваротам у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, аддзел культуры Берасьцейскага аблвыканкаму і Берасьцейскі гарадзкі савет дэпутатаў зьвярнулася таксама Таварыства аховы помнікаў Беларусі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Ірына Лаўроўская супраць помніка, які падобны да Кацярыны ІІ