Мінкультуры просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга

artsiadziba.by
30 августа 2013, 15:50
Арганізатары кампаніі па наданню бел-чырвона-беламу сцягу гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі ад намесніка міністра культуры Віктара Кураша разгорнуты адказ на свой зварот.

У адказе напісана, што прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносіцца ў Міністэрства культуры любой юрыдычнай або фізічнай асобай ў пісьмовай форме з абавязковым яе абгрунтаваннем.

У адпаведнасці з палажэннем "Аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь", абгрунтаванне павінна ўключаць:
– звесткі аб месцазнаходжанні матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – аб’ект);
– апісанне і мастацкую ацэнку аб’екта для вызначэння крытэрыяў надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
– гістарычныя звесткі аб характары, абліччы, яго ўплыве на развіццё рэгіёна або рэспублікі, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб’екта, яго ўладальніках і іншае;
– фотаздымкі 10х15 см у колькасці, якая дае найбольш поўнае ўяўленне аб аб’екце.

Пасля таго, як абгрунтаванне будзе складзенае і дасланае ў Міністэрства культуры, яго накіруюць на разгляд Навукова-метадычнай радзе. Рада павінна будзе разглядзець яго ў 30-цідзённы перыяд пасля атрымання. Разгляд Рады будзе ўключаць фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку бел-чырвона-белага сцяга, як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Выніковае рашэнне на аснове вынікаў працы Навукова-метадычнай рады, згодна з законам "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь", будзе прымаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З гэтай нагоды арганізатары кампаніі з’вяртаюцца да беларускіх гісторыкаў і навукоўцаў, якія зацікаўленыя ў наданні бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці, далучыцца да напісання і прадастаўлення дакументальнага абгрунтавання нашай прапановы. І дапамагчы зрабіць, як напісана ў адказе, "поўную, дакладную і якасную фіксацыі аб’екта, якому прапаноўваецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, графічнымі сродкамі".

Звязацца з намі і даслаць варыянт абгрунтавання можна праз пазначаныя на сайце кантакты.

Дарэчы, Міністэрства культуры таксама патлумачыла, што ў 2008-м годзе такое пытанне ўжо разглядалася, але паколькі дакументальнага абгрунтавання, якое патрабуе закон, не было, то Навукова-метадычная рада не падтрымала прапанову аб наданні ўказанага статуса.

Таму, каб пытанне зараз зноў патрапіла на разгляд Рады, трэба скласці адпаведнае абгрунтаванне.

Ніжэй знаходзяцца копіі адказаў Міністэрства культуры.

Мінкультуры просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга

Мінкультуры просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Мінкультуры просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга