Савет Міністраў хоча скараціць “Спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі“
Мясцовыя выканкамы, згодна з адпаведным даручэннем, прыняліся рыхтаваць прапановы для выключэння помнікаў са спісу. У Бабруйску вырашылі, што статусу каштоўнасці не заслугоўваюць 15 будынкаў крэпасці ХІХ стагоддзя.
Як распавёў Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, бабруйскі гарвыканкам падчас інвентарызацыі комплексу Бабруйскай крэпасці вылучыў 15 будынкаў, якія прапанаваў пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Гэтая праца, паводле спадара Астаповіча, вядзецца ў межах даручэння Савету Міністраў №05/206-88 ад 23.03.2013 года "Аб неабходнасці аналізу існага Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і ўнясення прапановаў для яго скарачэння".
Антон Астаповіч адзначыў, што Таварыства аховы помнікаў гісторыі ды культуры ўжо накіравала лісты з абгрунтаваннем незаконнасці ды недапушчальнасці выключэння помнікаў са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Даручэнне Савету Міністраў, паводле Астаповіча, – гэта адкрытае парушэнне Закону "Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь". Таму на імя Анатоля Тозіка накіравалі ліст з патрабаваннем адклікаць даручэнне і спыніць працу паводле яго.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў упэўнены, што спіс скарачаюць у той час, як яго трэба пашыраць, "каб зняць адказнасць – як з чыноўнікаў, гэтак і з уласнікаў помнікаў, каб спрасціць сабе жыццё".
"Па сутнасці, дзяржава адмаўляецца ад сваіх абавязкаў, якія сама на сябе некалі ўзяла – абараняць помнікі. Бо што напісанае на шыльдах на сценах помнікаў – ахоўваецца дзяржаваю. Вось з гэтага абавязку ахоўваць чыноўнікі зараз і хочуць вызваліцца. Каб потым, у выпадку пашкоджання ці знішчэння помніку, не несці ніякай адказнасці", – каментуе намеры ўладаў бабруйскі краязнаўца Ігар Ткачоў.
Бабруйская крэпасць – помнік ваеннай фартыфікацыі. Будавалася ў 1810–1812 гадах падчас рыхтавання да вайны з напалеонаўскаю Францыяй. Усяго ў комплекс крэпасці ўваходзяць 49 будынкаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. На сённяшні дзень будынкі ансамблю крэпасці – самыя старажытныя ў Бабруйску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники