Адбылося паседжанне Рады Руху “За Свабоду“

milinkevich.org
31 июля 2009, 11:28
На мерапрыемстве абмеркавалі пытанні ўдзелу Руху "За Свабоду" у АДС, падрыхтоўкі Беларускага еўрапейскага форуму і развіцця рэгіянальных структураў арганізацыі.

Зміцер Бабіцкі азнаёміў прысутных з канцэпцыяй візуальнага аздаблення форуму. Прадстаўленыя лагатыпы, макеты інфармацыйных матэрыялаў, іншай промапрадукцыі. Юрась Губарэвіч распавёў пра этапы падрыхтоўкі да Форуму. Паводле яго словаў, вядзецца падрыхтоўка прэзентацыяў пра тое, што можа даць удзел у праграмах Еўразвязу для канкрэтнага рэгіёна. Абмеркаваны парадак вылучэння дэлегатаў на Форум і графік правядзення сходаў.

Алесь Лагвінец агучыў ідэю правядзення нацыянальнай кампаніі па зніжэнні коштаў шэнгенскіх візаў для беларусаў. Яе сутнасць у зборы подпісаў грамадзянаў пад патрабаваннем да беларускіх уладаў выканаць умовы далучэння да еўрапейскай палітыкі суседства, што дазволіць знізіць кошты візаў для беларусаў амаль удвая. Рада Руху "За Свабоду" падтрымала гэтую прапанову.

Віктар Карнеенка паведаміў пра сутнасць адказаў раённых уладаў на ліст Аляксандра Мілінкевіча з просьбай спрыяць правядзенню сходаў па вылучэнню дэлегатаў на Форум. Паводле яго слоў, адказы збольшага маюць фармальны характар. Віктар Карнеенка таксама паведаміў пра тое, што шэраг экспертаў праявіў цікавасць да рэалізацыі праграмы Ўсходняга партнёрства і правядзення Форуму і гатовы спрыяць у гэтым, у тым ліку ўдзельнічаць у інфармацыйнай кампаніі.

Паводле слоў Віктара Карнеенкі, задача Форуму − сфармаваць палітычную суб'ектнасць для дыялога Беларусі і Еўразвяза.

− Еўразвяз настроены рашуча. Ён чакае рэальных зменаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Мы павінны з дапамогай Форуму сфармуляваць стратэгію далейшых дзеянняў па еўрапеізацыі Бнларусі для дэмакратычных сілаў, − адзначыў Віктар Карнеенка.

Па словах Віктара Карнеенкі, дыктатуру бюлетэнямі не перамагаюць, змена ўлады адбываецца праз плошчу, але, каб было што адстойваць на плошчы, патрэбна электаральная перамога.

Абмяркоўвалася пытанне, ці трэба ўдзельнічаць Руху "За Свабоду" у працэдуры абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах ад АДС. Большасць прысутных палічыла гэта на дадзеным этапе немэтазгодным.

Рада абмеркавала пытанні будаўніцтва рэгіянальных структураў Руху "За Свабоду". Прынятае рашэнне пра пачатак працэдуры рэгістрацыі раённых і абласных структураў Руху і актывізацыю на месцах далучэння новых сябраў арганізацыі. Юрась Губарэвіч паведаміў пра рэбрэндынг Руху "За Свабоду". Прынятае рашэнне пра запуск новай сімволікі з другой паловы верасня.

Напрыканцы паседжання Рада Руху "За Свабоду" прыняла рашэнне аб прыняцці ў шэрагі арганізацыі некалькіх дзесяткаў новых чальцоў з рэгіёнаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Адбылося паседжанне Рады Руху “За Свабоду“