Пачаў працу аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форума

milinkevich.org
8 июня 2009, 11:58
У першым паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый Рух "За Свабоду", "Малады фронт", ПСП, БХД, "Права альянс", "Маладая Беларусь", МХСС "Маладыя дэмакраты" і лідэры шэрагу рэгіянальных арганізацый.

Беларускі еўрапейскі форум вырашана правесці ў сярэдзіне лістапада. На пасаду старшыні аргкамітэта аднагалосна абраны Аляксандр Мілінкевіч, які правёў першае паседжанне.

Склад аргкамітэта застаецца адкрытым. Да працы па арганізацыі форума могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскіх і палітычных структураў. З гэтай нагоды лідэр Руху "За Свабоду" плануе распаўсюдзіць адпаведны зварот.

З мэтай арганізацыі правядзення рэгіянальных сходаў, на якіх будуць вылучацца дэлегаты, прынятае рашэнне пра стварэнне абласных аргкамітэтаў, а таксама складзены папярэдні графік правядзення абласных нарадаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Пачаў працу аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форума