У Курапатах успомняць 250-дзённую абарону мемарыяла

Радыё Свабода
20 сентября 2010, 11:42
20 верасня 2001 года ў дзень інаўгурацыі прэзідэнта А.Лукашэнкі пасля выбараў году пачалося пашырэнне Мінскай кальцавой дарогі праз Курапаты. Але на абарону Курапатаў паўсталі сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, моладзь, грамадскасць. На шляху будаўнічай тэхнікі ўсталёўваліся сотні крыжоў, праводзіліся набажэнствы, наладжвалася ахова. Гэтымі днямі спаўняецца 9 гадоў з пачатку абароны Курапатаў, кругласутачнай народнай вахты, якая доўжылася 250 дзён.

Кругласутачная вахта ў Курапатах працягвалася з 24 верасня 2001 года да 3 чэрвеня 2002 года. Кожны дзень з Курапатаў гучалі рэпартажы Радыё Свабода, сабраныя пазней у кнізе "Дарога праз Курапаты". У абароне бралі ўдзел сотні чалавек - і вэтэраны апазіцыйнага руху, і зусім юныя "маладафронтаўцы", "зубры". Менавіта ў гэтыя 250 гераічных дзён і начэй Курапаты сталі народным мемарыялам.

20 верасня Малады Фронт арганізуе імпрэзы ва ўрочышчы Курапаты з запрашэннем усіх тых, хто 9 гадоў таму абараняў мемарыял, а таксама лідэраў дэмакратычнага руху.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ У Курапатах успомняць 250-дзённую абарону мемарыяла