Дэпутат Варанецкі: «Выбары павінны быць сумленныя, без гвалту да палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў»

Арцём Гарбацэвіч, Наша Нiва
24 июня 2020, 19:08
Валерый Варанецкі, фота Надзеі Бужан
Дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі выказаўся ў каментары для «Нашай Нівы» аб палітычным крызісе ў Беларусі.

«Як i любы грамадзянiн, якому неабыякавы лёс сваёй краiны i народа, сыходжу з таго, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі, свабоднымі i выключаць мову варожасці, нянавісць, гвалт да палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў.

Перадусім таму, што толькі сапраўдныя выбары дазваляюць кансалідаваць уладу і грамадства.

А для нас, для лёсу нашай краiны гэта як нiколi надзвычай важна!

Адзінай крыніцай улады ў краіне з'яўляецца беларускі народ. І таму толькі яму вырашаць, якім быць нашаму беларускаму Дому, па якіх законах жыць у ім i якiя адносіны выбудоўваць са сваімі суседзямі.

Мы, беларусы, — моцны, мудры i добразычлiвы народ, якi заўсёды з гонарам і годнасцю выходзiў з любых выпрабаванняў, што выпадалі на нашу долю. Так было i так павiнна быць. Давайце сыходзіць з гэтага».
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Дэпутат Варанецкі: «Выбары павінны быць сумленныя, без гвалту да палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў»