Што зменіцца ў выбарчым заканадаўстве?
Акрамя рэшты патрабаванняў, Еўрасаюз схіляе Беларусь да рэфармавання выбарчага заканадаўства. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, якія чакаць змены.
Паводле слоў прэс-сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка, група, якая будзе займацца ўнясеннем гэтых выбарчых зменаў, ужо створаная і нават працуе над новым заканадаўствам.
Мікалай Лазавік: "Я ведаю, што зараз працуе група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі БДІПЧ ОБСЕ і Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці. Гэта орган, які ў нас у Беларусі распрацоўвае праекты законаў. Таму як толькі такі дакумент будзе ўнесены, разгледжаны парламентам, мы адпаведна будзем мяняць пад гэты закон ці гэты ўказ адпрацаваную тэхналогію правядзення выбараў. Пакуль у мяне дакумента няма".
Сярод патрабаванняў Еўрасаюза ёсць гарантаванае ўключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі на ўсіх узроўнях і гарантаванне рэальнай магчымасці для назіральнікаў сачыць за працэсам падліку галасоў.
Аднак, як высветліла Еўрарадыё, прапісваць такія умовы ў Выбарчы кодэкс будзе амаль немагчыма. Хаця б таму, што ў заканадаўствах саміх еўрапейскіх краін не прапісаныя такія дробязі.
Як лічыць старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак, кіравацца трэба традыцыямі, якія склаліся ў краіне. Калі еўрапейцы і без пазначэння ў законе дапускаюць апазіцыю ў выбарчыя камісіі і незалежных назіральнікаў да падліку галасоў, то ім і не трэба гэта прапісваць у законе. У Беларусі ж, на жаль, склалася іншая сітуацыя.
Алег Гулак: "Трэба разумець, што заканадаўства — штука такая, якая пішацца ў адпаведнасці з традыцыяй, якая існуе ў дзяржаве. Калі пэўныя рэчы агульназразумелыя і традыцыйна склаліся, то, можа, гэта можна і не рэгуляваць заканадаўствам. Але ў нашай краіне гэта абавязкова павінна быць у заканадаўстве. Паколькі да гэтых пытанняў такая ўвага прыцягнутая, такія неадназначныя тлумачэнні — то трэба, каб было прапісана дакладна і адназначна".
Уся надзея на тое, што адмова ад зменаў ў Выбарчы кодэкс будзе ўспрымацца Еўропай як нежаданне дамаўляцца.
Алег Гулак: "Перш за ўсё трэба зыходзіць з прынцыпу разумнасці. Не трэба станавіцца на фармальныя рэйкі і патрабаваць: вось вы запішыце менавіта так, як запісана ў нас. Ці наадварот — мы запішам так, як у вас. Сафістычныя прыёмы можна ўжываць, але тады, калі няма рэальнага жадання дамовіцца".
Аднак кожны крок распісаць у заканадаўстве ўсё роўна не атрымаецца. Усё адно давядзецца спадзявацца на шчырасць правапрымяняльнай практыкі ў Беларусі.
Алег Гулак: "Немагчыма распісаць кожны крок. Заканадаўства не можа быць такім дэталізаваным, каб распісаць, на колькі метраў, ці правай рукой падымаць бюлетэнь, ці левай".
Цікава, што камісія Палаты прадстаўнікоў, якая тэарэтычна можа займацца зменамі ў выбарчае заканадаўства, пакуль не ў курсе справы. Як расказаў Еўрарадыё загадчык Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валерый Собалеў, пра створаную групу ён нічога не ведае.
Валерый Собалеў: "На жаль, вы ведаеце больш за мяне".
А вось намесніца кіраўніка Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Людміла Парфёнава аказалася ў курсе справаў. І пацвердзіла Еўрарадыё, што сама ўваходзіць у групу, якая распрацоўвае новае заканадаўства. Але, згодна са словамі спадарыні Парфёнавай, казаць пра нейкія канкрэтныя змены пакуль рана.
Людміла Парфёнава: "З нашага цэнтра ў тым ліку і я ўваходжу ў гэтую групу. Мы пакуль зараз працуем над падрыхтоўкай праекта закона аб зменах у Выбарчы кодэкс. Больш інфармацыі, на жаль, я не магу вам сказаць".
Толькі пасля таго, як дакумент будзе падрыхтаваны, можна будзе казаць, як гэта адаб’ецца на працы самога Цэнтравыбаркама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники