Гурт Gods Tower вяртаецца на сцэну

Сяргей Нятрэба, новостной портал www.UDF.BY
17 мая 2010, 17:50
Cамая славутая беларуская метал-каманда Gods Tower праз восем год вырашыла вярнуцца на сцэну, нягледзячы нават на тое, што гітарыста і кампазітара гурта Аляксандра Уракова няма ў жывых.

Gods Tower адна з нешматлікіх беларускіх рок-камандаў, якая здолела здабыць сусветную вядомасць. Ужо ў сярэдзіне 90-х яны лічыліся заканадаўцамі моды ў постсавецкай метал-музыцы.

Пра іх тады казалі: "Gods Tower для былога СССР, што Metallica для ўсяго астатняга свету". Іх альбомы "The Eerie" і "The Turns" перавыдаваліся некалькі разоў – для Беларусі, потым для СНД, а потым для ўсяго свету. Урэшце, менавіта Gods Tower стала першай беларускай камандай, якая выступіла на буйнейшым еўрапейскім фэсце Pepsi Sziget-2000 у Будапешце разам з такімі камандамі, як Oasis, Guano Apes і HIM.

Каманда распалася ў 2002 годзе праз праблемы з алкагалізмам. У 2003 годзе памёр заснавальнік, кампазітар і гітарыст каманды Аляксандр Уракоў.

Негледзячы на масу прапаноў узяць новага гітарыста ды адрадзіцца хаця бы дзеля некалькіх выступаў, гурт адказваў адмовамі. І вось цяпер саспеў да вяртання. "Ідэя рэстаўрацыі Gods Tower лунала ў паветры ці не ад самога распаду. Але таму заміналі эканамічныя, псіхалагічныя ды іншыя прычыны. Але ўрэшце стварылася такая атмасфера, што мы наважыліся", - заявіў на афіцыйным сайце каманды Лэслі Ножык, вакаліст гомельскай каманды.

На месца гітарыста запрасілі сябра і вучня Аляксандра Уракова, які нават падобны да заснавальніка гурта знешне. Увосень гурт збіраецца ў вялікі тур.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаВидео ❯ Гурт Gods Tower вяртаецца на сцэну