Андрусь Такінданг пра Чад і Беларусь
Калі ў чацвер з раніцы ўключыць тэлевізар на тэлеканале АНТ, то можа падацца, што ты не прачнуўся і сніш нейкі вельмі дзіўны сон. На экране — цёмнаскуры хлопец, які гаворыць на чысцюткай беларускай мове. Прычым не проста гаворыць, а вучыць гледачоў, як правільна па-беларуску размаўляць. Ну як тут не ўшчыкнуць сябе за руку?! Але гэты "мазахізм" дарэмны, бо ўсё адбываецца насамрэч. Раз на тыдзень па АНТ выходзіць праграма, прысвечаная беларускай мове.
Вядзе яе напалову беларус, а напалову афрыканец Андрусь Такінданг, якога многія ведаюць яшчэ як музыку і мастака. Калі мы захацелі бліжэй пазнаёміцца з гэтым цікавым чалавекам, ён адказаў проста: "Прыязджайце да мяне на гарбату". Так мы выправіліся ў пасёлак Сокал, дзе Андрусь на некаторы час адасобіўся ад сталічнага жыцця і прысвяціў сябе музыцы ды жывапісу.
Вясковы хлопчык
Бацька Андруся ў савецкія часы прыехаў у Беларусь з Чада, каб вывучыцца ў БДУ на матэматыка. У выніку афрыканец не толькі атрымаў адукацыю, але і жонку сабе знайшоў. А неўзабаве ў інтэрнацыянальнай пары нарадзіўся сын.
— У дзяцінстве я шмат хварэў, таму мама адправіла мяне да бабулі з дзедам на малако ў вёску Чэрцы Лепельскага раёна, — распавядае Андрусь. — Мы трымалі карову, каня, свіней. Я пазнаёміўся з вясковай працай.
Мастак згодны, што зараз у вёсцы жыць няпроста: многія п’юць, моладзь з’язджае ў горад... Але пры гэтым сцвярджае, што "наогул там класна":
— Вялікая прастора, цудоўная прырода. З аднаго боку, у вёсцы вельмі свабодна, а з другога — там увесь час працуеш. Як выгнала бабуля карову з хлява раніцай, так і пачалася праца. Хаця што мне расказваць пра вясковае жыццё? Думаю, большасць гараджан яшчэ не згубіла сувязі з вёскай.
Матчына мова, бацькава знешнасць і абрад "такінданг"
У вёсцы, паводле слоў Андруся, ён размаўляў у асноўным на трасянцы. А пасля, калі паступіў у Парнат (так студэнты называюць каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка), ён трапіў у беларускамоўнае асяроддзе, аснову якога складаюць мастакі і прадстаўнікі багемы.
— Беларускую мову я чую даволі часта, бо езджу ў грамадскім транспарце, — жартуе вядучы. — То дзверы адчыняюцца, то зачыняюцца. Прыкладна 30 адсоткаў маіх сяброў размаўляюць па-беларуску. Гэта даволі многа.
Можа, і так. Але цікава: чаму літоўцы размаўляюць на літоўскай мове, латышы — на латвійскай, а большасць беларусаў — на рускай? Гэтым пытаннем задаюцца многія людзі.
— Насельніцтва ў нашых суседзяў невялікае нават у параўнанні з намі. Магчыма, па гэтай прычыне яны і ставяцца да сваёй — а можа, і не сваёй — гісторыі больш ашчадна, чым мы. Увогуле мова — гэта сродак перадачы інфармацыі. І кожны перадае яе, як яму больш зручна, — выказвае сваё меркаванне Андрусь. — Мая маці — беларускамоўная. Гэта адзін з чыннікаў маёй беларускасці. Як сябе помню, размаўляю толькі па-беларуску. Аднойчы паспрабаваў і зараз не магу спыніцца.
Верагодна, цёмнаскуры хлопец, які шпарыць па-беларуску, здзіўляе астатніх беларусаў, але тыя "больш-менш добра выхаваныя і не паказваюць свайго здзіўлення".
Для Андруся беларуская мова ў прамым сэнсе з’яўляецца матчынай. А вось што тычыцца бацькавай — тут існуюць пэўныя цяжкасці.
— У Чадзе статус дзяржаўнай маюць дзве мовы — французская і арабская. Яшчэ там існуе больш за сто дыялектаў. Я крыху валодаю французскай, бо вучыў яе ў школе, з бацькам размаўляў, але вельмі карава.
Затое Андрусь ведае, як перакладаецца з чадскага дыялекту яго прозвішча.
— Калі ў сям’і памірае дзіця, то праводзіцца абрад, каб такога больш не здаралася. Ён называецца "такінданг".
Першымі за стол садзяцца мужчыны...
Некалькі разоў Андрусь бываў на радзіме бацькі — у сталіцы Чада Нджамене.
— У параўнанні з Беларуссю там усё па-іншаму, — лічыць малады чалавек. — Напрыклад, вельмі вялікая градацыя паміж беднымі і багатымі. Побач можна ўбачыць шыкоўны палац і хібару. Грамадства ў Чадзе не самае спакойнае. У краіне ёсць партызаны, якія змагаюцца з урадам.
Параўноўваючы жыхароў Беларусі і Чада, Андрусь зазначае, што беларусы — больш "унурлівыя, яны жывуць у сваіх думках і марах". А вось у Чадзе людзі — як дзеці:
— Яны вельмі эмацыянальныя. Калі мужчыны ідуць кудысьці разам, яны могуць трымацца за рукі. Цяжка ўявіць сабе нешта падобнае ў Мінску.
Па словах Андруся, чадскае грамадства "больш феадальнае" ў параўнанні з беларускім.
— Там жывуць, як мы ў Беларусі жылі гадоў 100—150 таму: мужчыны першымі садзяцца за стол. Пасля іх — жанчыны. І толькі ў апошнюю чаргу да ежы прыступаюць дзеці.
Афрыканскі беларус прыгадвае такі выпадак са свайго чадскага жыцця: ён выйшаў на двор, каб крыху прагуляцца, а адна з яго малодшых сясцёр вынесла следам цяжкое крэсла, каб ён мог адпачыць. Такія вось норавы.
— Дзеці там агульныя, — зазначае Андрусь. — Іх у Чадзе выхоўваюць усёй грамадой. Малога можа спыніць на вуліцы любы дарослы і зрабіць заўвагу. І той абавязкова паслухаецца. А яшчэ шырока распаўсюджана такая практыка: калі чалавек добра зарабляе, ён утрымлівае не толькі сваю сям’ю, але і сваякоў. Тыя могуць прысылаць яму на ўтрыманне дзяцей...
...але і ў Афрыцы жанчыны застаюцца галоўнымі
У афрыканскіх жанчын будні даволі суровыя. Напрыклад, лічыцца нармальным, калі жонка прыносіць тапкі свайму мужу. Пры гэтым Андрусь гаворыць, што ў Чадзе, як і ў Беларусі, "жанчыны застаюцца галоўнымі".
— Калі яны чагосьці хочуць, то абавязкова гэтага даб’юцца. У рэшце рэшт, менавіта жанчыны кіруюць мужчынамі.
У апошнія савецкія часы сярод рамантычна настроеных дзяўчат была мода на афрыканскіх прынцаў. Нічога пэўнага наконт свайго высакароднага паходжання Андрусь Такінданг не гаворыць. Але ён ведае, што ў Чадзе пра свае прэтэнзіі на ўладу трэба казаць акуратна, а лепш — увогуле не казаць.
— У Нджамене няма правіл дарожнага руху. Кожны ездзіць як хоча. Дык вось аднойчы міма нас праехаў прэзідэнцкі картэж. Гэта было страшна, бо ён складаўся з браневікоў, на якіх сядзелі людзі з гранатамётамі.
У Чадзе глыбокі падзел насельніцтва па рэлігійнай аснове. Зараз там пры ўладзе прэзідэнт-мусульманін. І адміністрацыя ў яго — мусульманская. Таму праваслаўнаму Андрусю, нават калі ён і прынц, аб сваім царстве марыць пакуль што не выпадае.
Не кніжны чалавек
Набыць карціны Такінданга сёння амаль немагчыма, бо ён нідзе не выстаўляецца.
— Лянота, ды ў мяне няма такой унутранай патрэбы, — кажа мастак. Больш таго, ён пакуль што вельмі крытычна ставіцца да сваёй творчасці, хаця нам спадабалася.
— Кніжкі я ў школе чытаў, — жартуе Андрусь. — Памятаю, як мне спадабаліся "Людзі на балоце" Мележа. Гэта і зараз адзін з маіх любімых беларускіх раманаў. З апошняга мяне ўразілся кніга Марыі Мартысевіч "Цмокі лятуць на нераст".
Тэлевядучы называе сябе "не кніжным чалавекам", але ў яго кватэры мы заўважылі адну кнігу — з пропаведзямі Васіля Блажэннага. Побач ляжаў дыск "Таямніцы Бібліі". У куце яго пакоя вісіць выява Жыровіцкай Маці Божай, якую Андрусь Такінданг напісаў сам.
— Не магу сказаць, што я рэлігійны чалавек, але прыкладаю намаганні, каб такім стаць. Хаця б у той ступені, у якой дазволяць мне мае невялікія сілы...
Андрусь вядзе тэлеперадачу для суайчыннікаў пра беларускую мову толькі з мінулай восені. А ўжо больш за сем гадоў піша музыку і вершы (таксама беларускамоўныя) для гурта, у якім удзельнічае, —"Рэха". Яшчэ грае там на домры. Акрамя гэтага малады чалавек — па спецыяльнасці ён рэстаўратар па жывапісу — працуе па размеркаванню пасля Акадэміі мастацтваў у музеі культуры і побыту, што ў Строчыцах.
Наконт сваёй нацыянальнай самаідэнтыфікацыі Андрусь Такінданг гаворыць:
— Канешне, я беларус, бо размаўляю па-беларуску і амаль усё сваё жыццё правёў у Беларусі. У Чадзе ў мяне шмат сваякоў, але я ніколі не думаў туды перабрацца. Ёсць толькі жаданне час ад часу наведвацца ў Афрыку, каб бачыць радню.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники