Паварот да фольку

www.udf.by
30 сентября 2009, 15:12
Беларуская фольк-музыка раптам стала карыстацца надзвычайным попытам. Канцэрты і фэстывалі гэтага кірунку праводзяцца ўсё часьцей, іх падтрымліваюць чыноўнікі, бізнесоўцы, банкіры і нават дзяржаўнае тэлебачанне.

Так, святкаванне 10-годдзе гурта "Стары Ольса" ладзяць Ашмянскі райвыканкам і турыстычная агенцтва "Гісторыя-тур". Канцэрт адбудзецца 3 кастрычніка ў межах фэсту "Гальшанскі замак". 5 лістапада ў менскім ДК МАЗ пройдзе фольк-фэст "Ад неба на поўметры" з удзелам такіх гуртоў, як "Гуда", "Нагуаль", "Рокаш", "Унія".

Яго падтрымлівае аддзел культуры адміністрацыі Завадскога раёна, а генеральным партнёрам з’яўляецца "Белзнешэканомбанк". 15 лістапада сваё 10-годдзе святкуе этна-трыё "Троіца". Гэты канцэрт падтрымлівае тэлеканал ОНТ.

Культуролаг Максім Жбанкоў заўважыў гэты рух у бок фалькларызацыі яшчэ з год таму і лічыць, што гэта не проста супадзенне:

- Раней сапраўды такой падтрымкі з боку дзяржаўных і камерцыйных структураў не адчувалася, бо ўлады змагаліся з усімі праявамі беларушчыны. Але тым, хто выбудоўвае дзяржаўную палітыку, давялося сысці з расійскацэнтрычных пазіцый. Цяпер ва ўладаў няма іншага выйсця і яны вымушаныя звярнуцца да фолку, які выразна ідэнтыфікуе культурную самастойнасць, і пры гэтым з’яўляецца палітычна нейтральным. Выйшла так, што музыкі атрымалі магчымасць даваць маштабныя канцэрты, а ўлада далучылася ды стала на чале гэтай фольк-фармацыі.

Сяргей Нятрэба
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Паварот да фольку