Беларускае нашэсце на Украіну

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
19 ноября 2010, 22:48
Восем цікавых гуртоў з Беларусі цягам трох дзён будуць даводзіць украінцам усю прыгажосць і незвычайнасць айчыннай музыкі. Фэст наведае лідэр гурта "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка, які паабяцаў адыграць уласны ды-джэй сэт на адной сцэне з этна-трыё "Троіца".

Фестываль "Дні слушнай беларускай музыкі" праходзіць у Кіеве другі раз. Першы фэст прайшоў 25 сакавіка ў вядомым арт-клубе ўкраінскай сталіцы – "44".

"Гэта была спроба сілаў. Той факт, што ў клубе, які змяшчае 300 чалавек, сабралася каля пяціста гледачоў, пацвердзіў вялікую цікавасць да беларускай музыкі", - кажа генеральны прадзюсар фэсту Алег Ціханаў. На другую частку "слушных дзён" ён запрасіў восем камандаў, кожная з якіх цікавая ў сваім стылі. Пляцоўка для выступа была абраная большая па памерах - клуб Sullivan Room. Тут з 25 да 27 лістапада сыграюць Apple Tea, гурт "Нагуаль", этна-трыё "Троіца", Сяргей Пукст, The Apples, "Фляус і Кляйн", Морфе Акустик Бэнд і Cherryvata, якія прадставяць усё багацце стыляў – ад року да айсід-джазу. Гурт "Нагуаль" наогул вызначае свой стыль арыгінальным чынам: "балотны транс-дыска-панк".

"Наша музыка доўгі час знаходзілася ў сваеасаблівай інфармацыйнай блакадзе, пад прэсам савецкай і постсавецкай эстрады. Дзякуючы гэтаму, мы стварылі такія стылі, якім вельмі мала аналагаў не толькі ў свеце, але і ў суседніх краінах. Беларуская музыка адметная, таму яна так цікавіць слухачоў з іншых краінаў", - кажа Алег Ціханаў.

Пацверджаннем словам беларускага прадзюсара можа быць тое, што "Днямі слушнай беларускай музыкі" зацікавіўся лідэр гурта "Воплі Відаплясава" і прэзідэнт двух буйных украінскіх фестываляў Алег Скрыпка. Ён паабяцаў наведаць канцэрт беларусаў і нават зайграць свой ды-джэй сэт на адной сцэне з этна-трыё "Троіца" і гуртом Cherryvata.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Беларускае нашэсце на Украіну