“Можно!“ ўсю ноч

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
13 января 2010, 15:27
22 студзеня ў Мінску пройдзе фэст "Можно!". Яго арганізатары маюць даказаць, што альтэрнатыўная музыка можа карыстацца надзвычайным попытам, таму яны вырашылі зладзіць музычны марафон на ўсю ноч.

Фэст пройдзе з удзелам дзевяці камандаў, кожная з якіх па-свойму глядзіць на паняцці "арыгінальнасць" і "актуальнасць". З выступоўцаў наўмысна нікога не вылучаюць, бо кожны з іх можа адчуць сябе хэдланейрам.

Фэст "Можно!" з удзелам камандаў з Беларусі двойчы праводзіўся ў Маскве, праз крызіс правядзенне канцэрту сарвалася ў Пецербургу. І ягоныя завадатары вырашылі паспрабаваць свае сілы на Радзіме: "Хоць у нас куды цяжэй зладзіць канцэрт, чым за мяжой, мы вырашылі давесці, што альтэрнатыўная музыка можа быць папулярнай і выклікаць вялікі ажыятаж", - кажа Аляксандар Багданаў, які займаецца прадзюсаваннем ажно 13 камандаў. Дзевяць з іх можна будзе пабачыць на фэсце "Можно!" 22 студзеня ў клубе "Рэактар".

Некаторыя з выступоўцаў займелі поспех па-за межамі краіны, але ў Беларусі застаюцца невядомымі. "У Беларусі заўжды прысутнічае скептыцызм да сваіх, - разважае спявачка Света Бень з гурта "Серебряная свадьба". – У нас думаюць: "Ай, гэтая дура з Мінска, ну што яны могуць зрабіць, акром таго, што крыўляцца. Замежнікі нас успрымаюць зусім па-іншаму, у іх неперадузяты погляд, яны адкрытыя для новага".

Сярод выступоўцаў на фэсце "Можно!" гурты, з якімі цяпер расійскія музычныя выданні звязваюць беларускі прарыў у Расію. "Гэта зусім не тая музыка, што падсоўваюць нам з Беларусі на "Славянскім базары" ў Віцебску", - зазначыў пасля маскоўскага фэсту "Можно!" Арцемій Троіцкі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаВидео ❯ “Можно!“ ўсю ноч