12 тон шкла разбілі ў Баранавічах

"Еўрарадыё"
2 сентября 2009, 17:33
Шкло пабілася пры перавозцы па горадзе. Рабочыя прыбіралі аскепкі цягам 3 гадзін.

Прычына аварыі — пры перавозцы лопнула стойка піраміды, да якой мацуецца шкло, і ўсе 12 тон абрынуліся на асфальт. "Машына не зусім была прыстасаваная да перавозкі такога грузу, таму гэта і павінна было стаць", — сказаў адзін з рабочых.

Страты склалі сотні мільёнаў рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ 12 тон шкла разбілі ў Баранавічах