Акцыі без перадаплаты

"Еўрарадыё"
23 июня 2009, 18:03
Баранавіцкія праваабаронцы дамагліся скасавання перадаплаты камунальнікам, міліцыянтам, ратавальнікам і медыкам за правядзенне мітынгаў і пікетаў.

Пастанову аб неабходнасці перадплаты прыняў некалькі гадоў таму мясцовы гарвыканкам. Баранавіцкі суд, куды звярталіся актывісты, пакінуў усё без змен.

Затое калегія Брэсцкага абласнога суда, куды звярнуліся Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч, перагледзела гэтае рашэнне. Ёсць звесткі, што судовая калегія раілася з чыноўнікамі.

Баранавіцкі гарвыканкам даслаў у суд паперу, што грошы за пікеты браць больш не будуць. "Нашы канстытуцыйныя правы парушаліся не адзін год. Адмена дыскрымінацыйнай практыкі – гэта наша перамога", — сказаў Сяргей Гоўша.

Нават за невялікае мерапрыемства ад баранавіцкіх актывістаў патрабавалі каля 6 мільёнаў рублёў перадаплаты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Акцыі без перадаплаты