Беларускі рэпер падтрымае “бандэраўцаў“

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
5 августа 2010, 14:42
Выканаўца Vinsent заяўлены хэдлайнерам фестываля "Бандэрштат". Мерапрыемства ладзіцца штогод у мястэчку Ракіні, што ў 15 кіламетрах ад Луцку ў гонар кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры.

Беларусы ўжо другі раз удзельнічаюць у фэсце "Бандэрштат", што ладзіць усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс". Летась тут граў гурт Mauzer. Не ўсе прыхільнікі беларускай музыкі з разуменнем паставіліся да ўдзелу музыкантаў у гэтым фестывалі. Асоба лідэра ўкраінскіх нацыяналістаў, які заклікаў да ўзброенага змагання за незалежнасць, дагэтуль выклікае вострыя спрэчкі як у самой Украіне, так і па ўсім свеце, хоць на загад Віктара Юшчанкі Бандэра быў прызнаны нацыянальным героем краіны.

"Я выступаю найперш як музыкант, без лозунгаў і прамоваў, але ідэю арганізатараў, вядома ж, падтрымліваю, - кажа рэпер. – Украінская паўстанцкая армія змагалася супраць НКУС і камуністаў-партызан, таму я на іх баку. Падобнае было і на тэрыторыі Беларусі, і мы маем сваіх герояў, такіх як Міхал Вітушка. Таму і ў Беларусі раней ці пазней будуць такія фестывалі, гэтага не пазбегнуць".

Акрамя музычнай сцэны ўдзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг гістарычных лекцыяў.

Беларускі рэпер выйдзе на сцэну 7 жніўня ў 22.20.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Беларускі рэпер падтрымае “бандэраўцаў“