У “зонах цвярозасці“ п'юць, як і раней
Нягледзячы на рашэнне Глыбоцкага райвыканкама аб забароне продажу алкаголю, гарэлку прадаюць амаль ва ўсіх "зонах цвярозасці".
Навіной пра тое, што Ўдзелаўскі сельсавет Глыбоцкага раёна аб’яўлены зонай цвярозасці, "выбухнулі" дзяржаўныя СМІ са спасылкай на начальніка аддзела ідэалогіі мясцовага райвыканкама Міхаіла Чарапкоўскага.
"У якасці эксперыменту рэалізацыя алкагольных напояў прыпынена ў крамах да 31 снежня 2009 года, а рэшткі спіртнога вывозяцца", — паведамляе БЕЛТА.
Ініцыятыва належыць знакамітаму мосарскаму ксяндзу Ёзасу Бульку, вядомаму па змаганні з п’янствам.
Але ж, як распавяла Еўрарадыё кампетэнтная супрацоўніца Глыбоцкага райвыканкама, алкаголь па-ранейшаму прадаецца, а інфармацыя пра забарону на гарэлку… хлусня.
Супрацоўніца райвыканкама: "Гэта ксёндз Булька вырашыў такое зрабіць. Гэта рашэнне быццам бы і прынялі, але яно дзейнічае толькі ў Мосары, дзе жыве Булька. А ў астатніх 37 вёсках сельсавета ўсё па-ранейшаму".
Няўжо нават улады, прыняўшы рашэнне, заявіўшы пра гэта СМІ, не змаглі спыніць продаж алкаголю?
Тэлефануем у краму вёскі Ўдзела — сэрца Ўдзелаўскага сельсавета, абвешчанага "зонай цвярозасці".
"Толькі дзве крамы — "Мосар-31" і "Мосар-32" — не прадаюць алкаголь, — абвяргае інфармацыю прадаўшчыца Кацярына. — А ў іншых вёсках усё прадаюць. У нас было абмежаванне з 5-га па 24-га жніўня, у сувязі з уборачнай. І Дзень цвярозасці ў нас быў, як паўсюль па вобласці. Людзі лаяліся".
Цікава, ці ўдалося ксяндзу Бульку дабіцца, каб ад алкаголю адмовіліся хаця б жыхары вёскі Мосар?
Высветлілася, што нават тут "зоны цвярозасці" няма. За алкаголем людзі ездзяць у суседнія вёскі, а таксама ходзяць чуткі, што ў Мосары арганізавалі падпольныя алкагольныя кропкі.
"Пілі, п’юць і піць будуць, — лічыць супрацоўніца мосарскай пошты Марыя Іванаўна. — Гэта ў нас нядаўна толькі вывезлі спіртное кіламетры за тры ад Мосара, ужо два тыдні мінула. Дык едуць у іншы магазін. Купляюць — і ўсё. Для мяне дык яго можа не быць — а для тых, хто спажывае, ім, канечне, трывога. Але ўсё роўна ездзяць у іншыя крамы і купляюць. І нібыта я чула, што ўжо кропкі дзесьці ёсць, але не ведаю, наколькі гэта праўда".
Марыя Іванаўна і іншыя людзі старэйшага веку падтрымліваюць ідэю "зонаў цвярозасці", бо можна будзе зэканоміць на арганізацыі пахаванняў.
Марыя Іванаўна: "Адзінае вось, што наконт пахаванняў я ведаю, што гэта лепш. Калі стаў у нас гэты ксёндз 22 гады таму, дык спіртнога стала менш, не стала яго на пахаваннях. А раней было — у мяне муж памёр, дык трэба было столькі купляць гарэлкі, як на вяселле. І дорага, і нап’юцца. А зараз ужо не, не ставяць".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники