Чацвер - дзень цвярозасці

"Еўрарадыё"
17 апреля 2009, 18:55
Чацвер цяпер на Віцебшчыне стане не толькі рыбным днём, але і... днем цвярозасці. Але не кожны чацвер, а толькі першы і чацвёрты кожнага месяца.

У гэтыя дні супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый сумесна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў будуць абыходзіць дамы і кватэры, дзе пражываюць праблемныя сем’і ды адзінокія састарэлыя і правяраць пажарную бяспеку. А "да кучы" ў гэтыя дні абласны выканкам вырашыў забараніць продаж спіртных напояў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиБез галстука ❯ Чацвер - дзень цвярозасці