Эканомія мясцовых уладаў: людзі не могуць памыцца
Жыхары Слуцка і Верхнядзвінска першымі адчулі на сабе, што такое сапраўдныя сацыяльныя стандарты. "А калі хочаш мець гарачую ваду кожны дзень — пераязджай у сталіцу," — раяць Еўрарадыё у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Хочаш памыцца пасля працоўнага тыдня — спяшайся дадому пятнічным вечарам, кажа случчанка Валянціна. Незадаволеным жыхарам Слуцка прыйшлося вывучыць расклад падачы гарачай вады на памяць:
Валянціна: "У пятніцу ўвечар з 6 да 11, а ў суботу і нядзелю з 7 раніцы да 11 вечара. Шмат хто незадаволены. Не спаласнуцца, не прасцірнуць — ну нічога".
Аб’яву аб адключэнні гарачай вады напісалі ў раённай газеце. Той, хто яе не выпісвае, так і не даведаўся, чаму адключылі ваду і як надоўга. Намесніца старшыні Слуцкага райвыканкама па эканоміцы Ала Русак кажа, што такім чынам мясцовыя ўлады імкнуцца хоць крыху зэканоміць:
Ала Русак: "Канечне, гэта звязана з эканоміяй, таму што вы ж ведаеце — сёння энерганосьбіты дарагія. Бюджэт таксама скараціўся, я маю на ўвазе выдаткі бюджэту: вы ведаеце — эканомія сёння вялікая справа".
Каб атрымаць магчымасць памыцца, незадаволеныя жыхары нават калектыўна звяртаюцца да сваіх уладаў. Начальнік аддзела ЖКГ Слуцкага райвыканкама Людміла Папчэня не можа запрапанаваць ім нічога акрамя спачування:
Людміла Папчэня: "Ёсць калектыўныя, ёсць асабістыя званкі, натуральна: ну каму гэта падабаецца? Спякота, дачы — канечне, ўсім людзям хочацца ўмыцца".
Мясцовыя жыхары нават згодныя эканоміць, але каб хоць увечары можна было памыцца, кажа Валянціна:
Валянціна: "Згодная, што ўдзень павінна быць нейкая эканомія і ўсё астатняе, але каб хоць кожны дзень увечары вада была, было б крыху лягчэй".
Праблемы случчанаў не турбуюць і Міністэрства ЖКГ, бо сацыяльны стандарт, паводле якога гарачую ваду павінны падаваць не менш за 2 дні на тыдзень, Слуцкі райвыканкам выканаў:
Супрацоўнік Міністэрства ЖКГ: "Эканомяць, рашэнне выканкама, рашэнне мясцовых уладаў. А тое, што яны там вытвараюць, — гэта іх праблемы".
"Перавыконвае" сацыяльны стандарт і райвыканкам горада Верхнядзвінска. Там гарачую ваду жыхары атрымліваюць ажно 3 дні на тыдзень. Але і гэта для іх шчасце, таму што раней гарачай вады летам увогуле не было:
Супрацоўнік Верхнядзвінскага райвыканкама: "У горадзе Верхнядзвінску ў міжацяпляльны перыяд гарачай вады ўвогуле не было, абсталявалі кацельню. Мы выконваем сацыяльныя стандарты, даем яе не менш за 2 разы на тыдзень, нават 3 разы на тыдзень даем".
Адзінае, што ў гэтай сітуацыі можна параіць жыхарам райцэнтраў, — пераехаць жыць у сталіцу. Тады памыцца можна будзе кожны дзень, — гарантуе Міністэрства ЖКГ:
Супрацоўнік Міністэрства ЖКГ: "Будуць жыць у сталіцы — будуць мець гарачую ваду".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники