Памёр мастак Анатоль Белы
Позна вечарам 14 лістапада ў Мінску ў выніку цяжкай хваробы памёр Анатоль Белы — вядомы вучоны і калекцыянер, заснавальнік Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" і Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва.
10 снежня Анатолю Беламу споўнілася б 72 гады. Ён нарадзіўся ў 1939 годзе ў Старых Дарогах (Мінская вобласць). У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Член Саюза мастакоў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, прафесар, дыпламат Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра, Акадэміі Еўразіі.
Быў удзельнікам устаноўчых з'ездаў Партыі БНФ, грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля трох тысяч адзінак). На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а ў 1999-м адкрыў на сваёй сядзібе ў Старых Дарогах прыватны музей выяўленчага мастацтва. Сёння музей уключае чатыры будынкі і восем залаў, у якіх экспануюцца каля 1.700 твораў.
За сваю дзейнасць на ніве нацыянальнага адраджэння і захавання нацыянальнай спадчыны Анатоль Белы быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага, дзвюма граматамі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, а таксама медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі.
Дзякуючы намаганням Белага ў дворыку БДУ ўстаноўлены шэраг помнікаў выбітным дзеячам нацыянальнай культуры — Ефрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, Францыску Скарыну, Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму.
Плануецца, што Анатоль Белы будзе пахаваны 17 лістапада ў Старых Дарогах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники