У сядзібе праходзіць выстава Тодара Копшы

pbnf.org
16 апреля 2009, 11:41
У сядзібе БНФ праходзіць выстава твораў беларускага мастака-нонканфарміста Тодара Копшы, якому ў гэтым годзе спаўняецца 70 гадоў. Мастак нарадзіўся ў Слаўгарадзе, што на Магілёўшчыне, у 1939 годзе.

Тодар Копша - сябра суполкі "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў. Актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх выставах як у Беларусі, так і за яе межамі.

Працуе мастак у тэхніцы станковага алейнага жывапісу, а таксама ў тэхніцы калажу, першаадкрывальнікамі якой былі мастакі 20-30-х гадоў, такія як Казімір Малевіч ды Эль Лісіцкі. Менавіта тэхніка калажу дае шырокія магчымасьці паказаць сёньняшні супярэчлівы сьвет, поўны драматызму і дысгармоніі.

"Калажы Тодара Копшы - шматасацыятыўныя, часам мяжуюць з тэатрам абсурду, сюррэалістычнымі пасажамі, калі адны прадметы ці зьявы дысануюць зь іншымі прадметамі, але пры гэтым ствараюць агульную карціну, дзе традыцыйнай тэхнікай выяўленчага мастацтва немагчыма рэалізаваць свае задумы, - кажа старшыня суполкі "Пагоня" Аляксей Марачкін. - Аднак Тодару Копшу ўдаецца тварыць і ў традыцыйнай манэры. Прыкладам можа быць маштабная карціна "Паэты 1937-х гадоў".

Мастак Тодар Копша не адарваны ад жыцьцёвай рэальнасьці. Ён ня з тых эстэтаў, якія ствараюць мастацтва дзеля мастацтва. Яго турбуе і хвалюю ўсё, што адбываецца ў нашай краіне. І гэтыя хваляваньні ён пераносіць на свае палотны.

Творы Тодара Копшы да гэтага часу не заўважаныя і як сьлед не ацэненыя мастацтвазнаўцамі. Таму, натуральна, яны і не вядомыя шырокаму колу аматараў мастацтва. Веру, што гэтая выстава часткова кампэнсуе незапатрабаванасьць нашага часу сапраўдным творцам"
.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ У сядзібе праходзіць выстава Тодара Копшы