Алена Свірыдава ўпершыню заспявала па-беларуску - аўдыё
Заслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску. Спявачка перазапісала адзін са сваіх апошніх гітоў "Пока" з альбома "Сирена или 12 историй, рассказанных на рассвете" ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Да такой ідэі Алена паставілася з вялікай прыязнасцю: "Я не вагалася ані хвіліны. Бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі дык і пагатоў".
Алена — не беларуска па паходжанні. Яна нарадзілася ў Керчы і па яе прызнанні, у яе намешана руская і чварцінка ўкраінскай крыві. Але ў Мінску яна пражыла значную частку свайго жыцця. Тут у яе было першае каханне, тут яна напісала свае першыя песні.
У Мінску Алена скончыла музычную школу, а потым паступіла на музычна-педагагічны факультэт Педагагічнага інстытуту. Першыя свае песні яна напісала, калі ёй было за 20 гадоў. У той час у яе ўжо была сям’я, нарадзіўся сын. "Я жахліва засумавала па нечым няздзейсненым і села пісаць вершы дэпрэсіўнага зместу ды чытаць адпаведныя кнігі. Пра каханне і смерць. Я тады грала на гітары ды спявала тужлівыя песенькі. У доме разумення не знайшла. Закахалася ды пайшла да былога артыста тэатру ды непрызнанага генія. Ён маляваў, пісаў вершы і прозу, прыдумляў спектаклі, карацей, разумеў мяне. Я натхнілася і стала пісаць песні. Яму надта падабалася. Я натхнілася яшчэ болей і запісала некалькі песень на беларускім радыё. Іх сталі круціць. Я адчула сябе артысткай", — узгадвае Алена Свірыдава ў сваёй біяграфіі.
Спявачка пачынала сваю кар’еру ў складзе беларускага дыксілэнду Авеніра Вайнштэйна, працавала канцэртмейстрам ды актрысай у Нацыянальным драматычным тэатры імя Горкага, а потым пачала ўсур’ёз займацца музычнай кар’ерай. У 1993 годзе ў Мінск прыехаў Багдан Цітамір і Свірыдава выступала са сваёй праграмай перад ім. Гэта быў першы сольны выхад артысткі. Дзяўчыну заўважыў дырэктар Цітаміра ды паклікаў яе ў Маскву. Алена неяк прызналася, што па першым часе вельмі няёмка пачувалася ў расійскай сталіцы. Калі яна казала, што прыехала з Мінска, то часам сутыкалася з грэблівай рэакцыяй. Праўда, сітуацыя змянілася імгненна, калі спявачка дасягнула поспеху. Пасля выхада кліпа "Никто-никогда" (1993) і запісу дэбютнага дыску "Розовый фламинго" (1994) Свірыдава стала зоркай на ўсёй постсавецкай прасторы і атрымала неўзабаве званне заслужанай артысткі Расіі.
"Я люблю Беларусь, лічу Мінск еўрапейскім горадам і мне падабаецца туды прыязджаць. Там засталося шмат маіх сяброў", — прызнаецца Алена. Некалі яна шчыра радавалася поспеху гурта "Крама", калі той узяў галоўны прыз на маскоўскім фэстывалі "Поколение-1994", але праз колькі гадоў са скрухаю заявіла ў адным з інтэрв'ю: "Меркавала, што яны стануць нацыянальнымі героямі, а па выніку не адбылося анічога. Нікому няма да гэтага справы, бо ў нас (у беларусаў — заўв. аўт.) на першым месцы штодзённыя клопаты".
Сама Алена з вялікай прыязнасцю паставілася да прапановы ўпершыню пераспяваць адзін са сваіх гітоў па-беларуску. "Не вагалася ані хвіліны. Бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі дык і пагатоў". Для пераспеву быў абраны адзін з апошніх гітоў спявачкі "Пока" з альбома "Сирена или 12 историй, рассказанных на рассвете" (2008). Песню ўзяўся пераасэнсаваць Андрэй Хадановіч. "Для мяне гэта быў самы нечаканы досвед, бо ніколі яшчэ не перакладаў тое, што завуць эстрадай, — прызнаецца ён. — Але гэты тэкст мне спадабаўся. Ясна, празрыста, какетліва, настраёва распавядаецца гісторыя каханьня. Я прасякнуўся вялікай сімпатыяй да лірычнай гераіні. У самім жа тэксце давялося шмат чаго памяняць, каб ён загучаў на беларускай мове, але імкнуўся пакінуць той самы настрой, уласцівы арыгіналу".
Сама Алена кажа, што вынікам задаволена: "Безумоўна, яна загучала па-новаму і гэты варыянт мне падабаецца не менш за арыгінал, хоць дзеля гэтага давялося трохі патрэніравацца. Выканала беларускі тэкст я толькі з дублю дзясятага. Уражанні засталіся ад гэтай працы выключна пазітыўныя".
Алена Свірыдава — Пакуль (музыка і словы — Алены Свірыдавай, беларускі тэкст — Андрэй Хадановіч)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники