“Тузін. Перазагрузка“. Стокс
У межах праекту "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт‑парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел гурт "Стокс". Яны перасьпяваюць па‑беларуску адзін з сваіх галоўных гітоў "Под куполом небес".
Музыкі, якія цяпер жывуць у Маскве, кажуць:
- Калі наша песьня будзе цікавай пэўнай праслойцы грамадзтва ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі.
Гурт "Стокс" існуе ўжо 13 гадоў і ўвесь час пераязджае з гораду ў горад. Утварылася каманда ў Наваполацку, потым пераехала ў Менск, дэбютны альбом выдала ў Нямеччыне, цяперака поўным складам жыве і працуе ў Расеі.
У першы год свайго існаваньня тады яшчэ ангельскамоўныя "стоксы" атрымалі добры аванс — прыз за "Найлепшы дэбют году" на "Рок‑Каранацыі‑96". Іх дэбютны альбом No Escape (1999) падмацаваў посьпех. Дыск быў спрадусаваны гітарыстам Віктарам Смольскім з гурта Rage і выйшаў у Нямеччыне.
Потым гурт вырашыў засьпяваць па‑расейску і запісаў песьню, якая напраўду гучала пэўны час з кожнага праса — "Между Минском и Римом".
У 2006 годзе яны ўзялі гран‑пры на расейскім конкурсе «Рок‑дом» і падпісалі кантракт з Аляксандрам Куцікавым, музыкам гурта "Машина времени", кіраўніком лэйблу Sintez Records, які стаў прадусарам беларускай каманды. Музыкі актыўна ўвайшлі ў расейскую музычную прастору, гралі на "Musicfest 2006" у Лужніках, фэсьце "Движение" ў Самары ды іншых буйных оўпэн‑эйрах. Разам зь "Ляпісам Трубяцкім" і "Бі‑2" былі хэдлайнэрамі беларускага фэсту "Рок за Баброў".
Летась "Стокс" запісалі свой другі нумарны альбом «Не замерзай», які трапіў у топ‑10 рэлізаў году па вэрсіі Experty.by, а цяпер працуюць над новай праграмай. У межах праекту «Перазагрузка» музыкі перасьпяваюць адзін са сваіх галоўных гітоў "Под куполом небес".
Музыкі прызнаюцца, што заўжды станоўча ставіліся да беларускай мовы, клявішнік каманды Кірыл Парфёнаў колісь уваходзіў у склад легенды беларускага року — гурта «Мясцовы час», але ўласна "Стокс" толькі аднойчы сьпявалі па‑беларуску — у праекце "Песьнярок" (1997) яны выконвалі песьню "Ружы цьвет".
"Калі нашая песьня будзе цікавая пэўнай праслойцы грамадзтва ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі", — кажа Аляксей Стокс, які цяпер жыве паміж Масквой і Наваполацкам, дзе дагэтуль знаходзіцца яго сям’я. За пераасэнсаваньне песьні "Под куполом небес" узяўся паэт Глеб Лабадзенка.
Наступны ўдзельнік праекту "Перазагрузка" будзе прадстаўлены 7 траўня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники