Neuro Dubel: У Беларусі наклалі забарону на прафесію
Арганізатар рок-канцэртаў Павел Кашырын і лідэр Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч выступілі праз "Тузін Гітоў" з сумеснай заявай у сувязі з забаронай на беларускую рок-музыку і патлумачылі, чаму гурт вырашыў не праводзіць падпольную ці паўпадпольную імпрэзу: "Хацелася ў адкрытую зрабіць музычнае свята. Калі дакладна стала вядома, што такой магчымасці няма, мы палічылі патрэбным не праводзіць імпрэзу ў іншым фармаце".
"У наш дом зноў прыйшла бяда. Тыдзень таму была накладзена забарона на правядзенне канцэрта Neuro Dubel, што мусіў адбыцца 24 сакавіка. Усе прычыны яго адмены, якія вам будуць называць, як то дрэнны продаж квіткоў ці праблемы з дахам, не адпавядаюць рэчаіснасці. Мы канстатуем, што ізноў вярнуліся ў тыя часы, калі існавала забарона на творчасць рок-гуртоў у Беларусі. Мы не ведаем аніводнай цывілізаванай краіны, дзе магло б адбыцца нешта падобнае.
Мы мелі дамовы з двума іншымі клубамі на правядзенне канцэрту, але вырашылі ўсё ж не рабіць аніякіх падпольных ці паўпадпольных імпрэзаў. Хацелася ў адкрытую зрабіць музычнае свята і прэзентаваць трыб’ют Neuro Dubel. Калі дакладна стала вядома, што такой магчымасці няма, мы палічылі патрэбным не праводзіць імпрэзу ў іншым фармаце. Людзі з уладных структураў, з якімі мы вялі перамовы цягам гэтага тыдня, прасілі нас перачакаць. Колькі чакаць - тыдзень, год, два ці ўсё жыццё – невядома. Меркаваньне гэтых людзей такое ж – так не павінна быць, але не яны прымалі рашэнне аб забароне і не ім яго адмяняць.
Нам крыўдна не толькі за сябе, але і за сяброў і калегаў, якія сутыкнуліся з такой жа сітуацыяй. Яны паклалі ўсё жыццё на тое, каб беларуская культура квітнела, а ім не даюць шанца на далейшае існаванне і магчымасці канцэртаваць у сваёй жа краіне, фактычна накладаюць забарону на прафесію. Мы не разумеем, чаму так адбываецца і аніякіх тлумачэнняў нам ніхто не дае.
Мы апынуліся ў такім становішчы, што нават паскардзіцца на такія ганебныя дзеянні няма каму. Хацелі бы, каб ва ўсім сьвеце дазналіся пра тое, што ў Беларусі не даюць магчымасьці для выяўленьня лепшым творчым сілам.
Просім усіх прыхільнікаў гурта Neuro Dubel, якія набылі квіткі на канцэрт 24 сакавіка, пачакаць – яны будуць дзейснымі, калі забароны будуць знятыя. Тыя, хто ўсё ж пажадае здаць квіткі, могуць гэта зрабіць з 18.00 да 20.00 24 сакавіка ў клубе "Рэактар". Мы просім прабачэньня перад прыхільнікамі беларускай рок-музыкі за тое, што ня здолелі парадаваць канцэртам і дзякуем за выказаную падтрымку на свой адрас. Будзем верыць у лепшае і трымацца разам!
Выконваючы абавязкі адміністратара гурта Neuro Dubel, арганізатар і прадзюсар беларускіх рок-канцэртаў Павел Кашырын;
лідэр гурта Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч"

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники