Гурт “Князь Мышкін“ павіншаваў слухачоў з новым, 37-м годам - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
27 декабря 2010, 17:12
Гурт "Князь Мышкін" выклаў у інтэрнэт запіс кампазіцыі пад назвай "З Новым 37-ым!". Яна была запісана 23 снежня 2010 года падчас літаратурнай акцыі.

Музыканты гурта Леанід Нарушэвіч і Віктар Сямашка апавядаюць, што яны прынеслі свой хатні апарат у адну з мінскіх крамаў і выказалі свае пачуцці ад падзеяў у краіне.

"Як сказаў адзін са слухачоў, то была "скупая мужчынская сляза". А слухачка заўважыла "патэтыку". У любым выпадку гралі ад сэрца. Прыкра і незвычайна быць у ролі злачынца, якога могуць у любы момант затрымаць. І ўсё будзе паводле закону. Афіцыйнага, але не Божага. Сумныя Каляды…" - такім каментаром музыканты суправадзілі трэк.

Гурту "Князь Мышкін" у наступным годзе споўніцца 20 год. Каманда мае незлічоную колькасць альбомаў, выдадзеных як уласнымі сіламі, так і на расійскіх, еўрапейскіх і амерыканскіх лэйблах. Каманда грае ў стылі "інтуітыўнай імправізацыі" і музыку стварае ў час выступа.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиКультура ❯ Гурт “Князь Мышкін“ павіншаваў слухачоў з новым, 37-м годам - аўдыё