Сяргей Мартынюк: Прыкра, што ў цэнтры Еўропы ёсць краіна, дзе ўлада плюе на людзей - аўдыё
Музыканты з папулярнага ўкраінскага гурта "Фіолет" запісалі песню на беларускай мове, каб праявіць салідарнасць з усімі беларускімі музыкамі, якія ў сваёй краіне адчуваюць сябе чужымі і пазбаўленыя магчымасці нармальна даносіць сваю пазіцыю да слухачоў. Лідэр каманды "Фіолет" Сяргей Мартынюк патлумачыў у інтэрв’ю парталу навінаў www.UDF.BY, чаму ён вырашыў падтрымаць беларускіх калег.
- Як з’явілася ідэя запіса?
- Мы запісалі песню на беларускай мове на знак салідарнасці з усімі беларускімі музыкамі, якія ў сваёй краіне пачуваюць сябе чужымі і пазбаўленыя нармальных умоваў для самавыяўлення. Тэкст да песні "Мейсца пакуты" нам падаравалі музыканты з беларускага альтэрнатыўнага гурта MAUZER. Музыку напісалі самі. Для нас гэта пазіцыя і магчымасць прыцягнуць увагу ўкраінцаў да таго, што адбываецца ў суседняй краіне Беларусі з братнім нам народам.
- Наколькі, па-вашаму, сітуацыя ў Беларусі адрозніваецца ад сітуацыі ва Украіне. Ці далёка вы адыйшлі?
- Украіна перажывае цяпер не лепшыя свае часы. Ёсць пагроза рэальнага вяртання да аўтарытарызму. Якраз да таго рэжыму, які існуе ў Беларусі. Тое, што адбываецца ў вас з нацыянальнай культурай і развіццём дэмакратыі, уяўляем дакладна, бо маем у Беларусі знаёмых калегаў-музыкаў і проста сяброў. Вы жывяце ў цэнтры Еўропы, але пачуваецеся ў сваёй краіне не да канца сваімі. Гэта дзіка і недапушчальна.
- Што вылучаеце для сябе з беларускай музыкі?
- Беларуская музыка для мяне была заўжды цікавай. І творчасць апошняга перыяду існавання "Ляпіса Трубяцкога", і N.R.M., і "Крамбамбуля" ды іншыя вядомыя каманды. Я ладжу ва Украіне фестываль "Бандерштат", куды мы ўжо запрашалі з Беларусі альтэрнатыўных рокераў MAUZER, рэпера Vinsenta. Гэту традыцыю без сумневу працягнем і надалей. А ўлюбёным беларускім гуртом для мяне з’яўляецца IQ48.
- Як успрымаеце апошнія навіны з Беларусі?
- Дзеянні Лукашэнкі ды яго паплечнікаў вартыя толькі асуджэння: карміць народ каўбасой з хлебам і закрываць яго ад свабоды і права на вольнае жыццё – гэта сапраўдная тыранія. З гэтым трэба змагацца. У тым ліку і музычнымі мэтадамі. А "чорныя" спісы беларускіх выканаўцаў, якія ў вас увялі – гэта выклік не толькі будучыні Беларусі, але і цэлай Еўропе, дзе ў самым цэнтры кантыненту ёсць такая краіна, дзе проста плююць на яе людзей.
- Ці збіраецеся наведацца да нас?
- Асабіста ў Беларусі ўжо пабываў. Было б цікава прыехаць да вас яшчэ. Добра было б, каб са сваёй музыкай.
Даведка. "Фіолет" - маладая музычная фармацыя з Луцку, заснаваная два гады таму. У аснове іх музыкі – мікс стыляў фанк, джаз, хіп-хоп, дыска і брыт-поп. Гурт бярэ актыўны ўдзел ва ўкраінскіх фэстах, такіх, як "Червона Рута", "Бандерштат", "Захід" ды іншых, выступае з такімі камандамі, як "Бумбокс", "Моторрола", "Роллікс". Іх дэбютны альбом "Трохи Тепла" (2010) увайшоў у пяцёрку лепшых дыскаў году ва ўсяўкраінскім інтэрнэт-галасаванні на сайце fadiez.com.ua. Гурт таксасама выдаў міні-альбом "Ігри з Датами в Календарі" (2011) і запісвае другі студыйны дыск.
Песня на беларускай мове "Мейсца пакуты" была запісаная на словы Янкі Маўзера з беларускага гурта MAUZER для альбома "10 тисяч гривень в небо". Беларуская прэм’ера песні адбылася на інтэрнэт-партале "Тузін Гітоў".

Фота fiolet-band.com

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники