Унук Ларысы Геніюш: “Бабуля была для мяне найважнейшым чалавекам у жыцці“
У Зэльве адзначылі 100-годдзе слыннай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. У яе хаце, што стаіць практычна насупраць царквы, цяпер жывуць людзі, дзве сям’і. Яны ведаюць, хто такая Ларыса Геніюш.
Марыя Васільеўна: "Ведалі, што такая жыла. А ці вялікая яна, ці не – хто ведаў? Мы асабіста яе ў школе не праходзілі – ні я , ні мае дзеці".
Марыя Васільеўна кажа, што ад мэблі паэткі захаваўся толькі стол. У хаце яны ўсё перарабілі на сваю зручнасць. Не захавалася нават планіроўка.
Марыя Васільеўна: "Сцены як стаялі, гэтак і стаяць. Адзінае што – вось тут ў яе была вялікая кухня, печ руская.Мы тут ужо па-свойму зрабілі сабе выгоды. Вось тут была бібліятэка яе, тут быў зал, спальня, два пакоі, як і ў нас засталося".
Унук Марыі Васільеўны, вучань пачатковых класаў, таксама ведае, хто жыў у іх хаце раней.
Хлопчык: "Так, пісацяльніца. Яўгеніюш!"
Маці і бабуля (падказваюць): "Геніюш, а не Яўгеніюш! Ларыса Антонаўна!.."
У другой палове хаты жыве спадарыня Любоў. Менавіта ля яе вакна тыдзень таму былі павесілі шыльду ў гонар Ларысы Геніюш. Шыльда, аднак, правісела толькі некалькі дзён – пакуль яе не сарвалі міліцыянты на загад мясцовага ідэолага.
Спадарыня Любоў: "Нас прыйшлі спыталіся, мы дазволілі. Потым, не мінула і тыдня – знялі. Шэсць чалавек было міліцыянтаў, гэтыя з райвыканкама былі. Было, мусіць, пятнаццаць ці дванаццаць чалавек".
Спадаряня Любоў не супраць, каб шыльда вісела. Толькі баіцца, каб яе за гэтага не пазбавілі пенсіі.
Спадарыня Любоў: "А яна мне не замінае, хай сабе вісіць. Але во, бачыце, уласьць нашая не хоча, каб вісела. Яшчэ пенсіі ў мяне знімуць, сказалі. Не тое, каб пагражалі, але хто іх ведае – прыйшлі, знялі…"
Гарадзенская паэтка Данута Бічэль добра ведала Ларысу Геніюш, часта прыязджала да яе ў Зэльву. Прыехала яна і цяпер, на святкаванне стагоддзя Геніюш.
Данута Бічэль: "Я неяк не ўспамінаю пра тое, што яна была гнаная, апальная. Я прыязджала да яе як да маці. Калі я прыязджала, ёй жылося добра, у нас было свята – таму што я яе сустракала, яна мяне. Нам было добра разам, і гэтыя ўсе нягоды, яны крышку прытупляліся, і яна магла выгаварыцца перада мною, расказаць мне ўсё гэта, вылажыць свой боль. Тое, што яна была ў мяне – гэта было маё жыццё, багацце маё духоўнае".
Чаму вялікая паэтка пасля вызвалення са сталінскага лагеру так да скону і пражыла ў Зэльве, не пераехала ў Гродна ці Мінск?
Данута Бічэль: "Ніхто асабліва яе не запрашаў, яна была без грамадзянства, не мела ніякіх правоў. Іван Пятровіч (муж паэткі – Еўр.) знайшоў у Зэльве працу. А яна, як прыехала з лагера, працавала ў бальніцы ці санітаркай, ці медсястрой. Потым яна кінула гэтую працу, працаваў муж толькі. Муж яе працаваў амаль што да смерці, ён быў гінеколагам. Яны жылі сціпла. А дзяржаўным гэтым партыйным уладам яна была непатрэбная".
Адметнай асобай на святкаванні стаў унук паэткі Міхась Геніюш, які прыехаў з Беластоку на Беларусь упершыню за апошнія 20 гадоў. Калі бабулі не стала, спадару Міхасю стала цяжка і журботна прыязджаць у хату яго маленства, дзе цяпер жылі чужыя людзі.
Міхась Геніюш: "Ларыса Антонаўна прысвячала мне вельмі многа часу і ўвагі. І можна сказаць, што яна дапамагала мне рабіць першыя крокі на свеце, адкрывала мне вочы, паказвала розныя рэчы, каторыя мяне атачалі. Гэта быў найважнейшы чалавек у маім жыцці. Яна мяне вельмі любіла, яна была вельмі цёплая, яна была вельмі мудрая, яна старалася, каб я быў прыстойным чалавекам, вучыла мяне ўсім першым крокам у жыцці, паказвала, як я павінен гэта рабіць. Так што я заўсёды вельмі-вельмі чакаў на тое, каб прыехаць сюды і спаткацца з бабуляй. Гэта было для мяне з аднаго боку духоўнай, з іншага боку інтэлектуальнай стравай – тое, што я мог з ёй быць і з ёй гутарыць".
Спадар Міхась мае ўнікальную мажлівасьць – згадваць Ларысу Геніюш не толькі як вялікую паэтку, але і як пяшчотную бабулю, якая вучыла яго жыццю і радавала рознымі прысмакамі.
Міхась Геніюш: "Ларыса Антонаўна была для мяне вельмі добрай бабуляй, таму што яна мяне песціла. Яна ведала, што я люблю. А тады часы былі такія, што некаторыя прадукты цяжка было дастаць. А калі я прыязджаў да яе, яна выцягвала з розных шафак рэчы, якія я толькі сабе ўяўляў. Калі мне толькі прыходзіла ў галаву, што маю ахвоту на што-небудзь – гэта адразу ў яе знаходзілася. Я не ведаю, скуль яна гэта брала, але ўсё, што я любіў – заўсёды ў яе было. Гэта былі розныя прысмакі – вяндліна сушаная, сялянская каўбаса, сялянскі кумпячок, розныя кампоцікі і варэнні. Яна рабіла заўсёды для мяне тое, што я прыдумаў – і гэта я мог есці толькі ў яе".
Міхась Геніюш кажа, што асабліва не цікавіцца палітыкай, не хоча разважаць на тэму, чаму яго бабуля дагэтуль не рэабілітаваная ў Беларусі. Аднак мяркуе, што яе імя мусіць гучаць у нашай краіне часцей.
Міхась Геніюш: "Мне здаецца, што Ларыса Геніюш зрабіла вельмі многа для Беларусі, для беларускасці, для беларускай мовы. Думаю, што яна можа быць прыкладам прыстойнага, добрага чалавека і беларуса. Думаю, што павінна яна быць болей афіцыйна прадстаўленая ў Беларусі. Яе творы павінны быць агульна даступныя і для моладзі ў школах, павінна быць свабодная гутарка пра яе – каб магчыма было ўшанаваць яе памяць".
У гэты прыезд Міхась Геніюш вырашыў не заходзіць у родную хату, якая цалкам змянілася з таго часу – каб не разбураць цёплыя і пяшчотныя ўспаміны маленства…
Міхась Геніюш: "Гэта ўжо не тая самая хата, з яе ўжо нічога не засталося… Таму я нават вельмі да яе не падыходзіў. У маім сэрцы, у маёй галаве ёсць гэта сапраўдная хата, каторая была калісьці. Так што цяпер я не хацеў нават псаваць сваіх успамінаў. Я жыў у гэтай хаце, і гэтая хата была для мяне вельмі важная і вельмі блізкая. Я ведаю там кожны куточак, як заплюшчу вочы – я магу хадзіць па гэтай хаце, бачачы рэчы, якія ляжалі, і ўсе абразы, каторыя віселі на сценах…"

Хата Ларысы Геніюш у Зэльве
Хлопчык паказвае стол, які застаўся тут ад паэткі
Адзін з пакояў хаты
Міхась Геніюш, унук паэткі
Здымак на памяць з некаторымі ўдзельнікамі святкавання
Паэтка Данута Бічэль
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники