Пра Вайцюшкевіча напісалі кнігу
Кніга пра беларускага спевака пабачыць свет у выдавецтве "Кнігазбор", вядомага па шматтомнай калекцыі беларускіх твораў ад старажытнасці да нашых дзён. За назву выдання ўзяты радок з верша Рыгора Барадуліна, аднаго з аўтараў песень Вайцюшкевіча, - "Беларускае слова ад спеву".
Зрабіць кнігу пра Вайцюшкевіча прапанаваў сам Вайцюшкевіч на леташнім канцэрце з нагоды ўласнага дня нараджэння. Адгукнуліся на гэту прапанову Анатоль Мяльгуй, Эла Оліна і Павал Севярынец, якія аб’ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрв’ю са спеваком, зробленыя цягам апошніх шасці гадоў. У зборнік таксама ўвайшлі гутаркі, рэцэнзіі, агляды Вітаўта Мартыненкі, Міхася Скоблы, Змітра Падбярэзскага і Сяргея Будкіна.
У кнізе таксама эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, тэксты песень, якія варта вывучыць на памяць. У яе ўключана поўная дыскаграфія, рэпартажы з выступаў спевака ў Магілёве, Гродна, Віцебску, канцэртаў салідарнасці ў Варшаве, падарожжаў па Парыжы, Кіота, Вашынгтоне і Канзас-сіці, Нью-Йорку і Стакгольме.
Падараваць кнігу яе ўкладальнікі плануюць якраз на дзень народзінаў Вайцюшкевіча – 20 ліпеня, калі той зайграе традыцыйны ўжо канцэрт у Мінску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники