Ігар Лучанок ухваліў праект “Re:Песняры“
Слынны беларускі кампазітар падтрымаў ідэю праекту "Re:Песьняры" і даў згоду беларускім музыкам на выкананне песень свайго аўтарства.
Як толькі мы задумалі рэалізаваць праект "Re:Песняры", адразу ж звярнуліся да Ігара Міхайлавіча. Кантактавалі спачатку праз сына - Андрэя Лучанка, які працуе юрыстам у Цэнтры абароны інтэлектуальнай уласнасці і моцна дапамагае нам у кансультацыях па вырашэнні момантаў, звязаных з спадчынай "Песьняроў". Дамовіліся на тое, што пакажам кампазітару ўсе трэкі, падрыхтаваныя для праекту да 45-годздзя "Песняроў", як толькі яны будуць запісаныя.
Ігар Міхайлавіч з увагаю некалькі разоў праслухаў дыск, распытваў з цікаўнасцю пра кожнага выканаўцу і адзначыў моманты, якія яму асабліва спадабаліся, як, напрыклад, жаночая версія "Каляды" ў выкананні Akana, "Чырвона ружа" ў джазавай апрацоўцы гурта Detroit ці інтэрпрэтацыя з саксафонам "Веранікі" ад Змітра Вайцюшкевіча альбо спеў Стаса Мытніка з Akute. Упадабаў творца таксама васьміхвілінны эпізод з рок-оперы "Гусляр" свайго аўтарства, за выкананне якога наважыўся ўзяцца гурт Tonqixod.
Кампазітар прыняў і арт-рокавае прачытанне гуртом Re1ikt сваёй песьні "Жураўлі на Палессе ляцяць", смелыя авангардныя эксперыменты Сяргея Пукста з "Александрынай", і маршавае вырашэнне "Малітвы" гурта Naka, якая, на жаль, не ўвойдзе ў праект. На пытанне ці варта брацца непрафесійным музыкам за выкананне складаных "песняроўскіх" твораў, Ігар Лучанок зазначыў: "Шмат якія вядомыя кампазітары і выканаўцы выйшлі з самадзейнасці. Той жа Мулявін таксама. Бачу толькі плюс у тым, што моладзь перапявае творы "Песняроў" для новага пакалення, вельмі важна, каб маладыя людзі ведалі нашу спадчыну".
"Хачу сказаць усім удзельнікам праекту "Re:Песняры" вялікі дзякуй за тое, што яны працягваюць тое, што некалі адкрыў Уладзімір Георгіевіч Мулявін, з якім мы разам былі яшчэ з часоў гурта "Лявоны". Гэты праект працягвае творчы шлях беларускай песні. Песні і паэзіі, бо шмат песень напісана на вершы беларускіх паэтаў. Думаю, што слухачы з удзячнасцю сустрэнуць гэты праект", - адзначыў Ігар Лучанок пры канцы нашай размовы.
Кампазытар таксама адгукнуўся на прапанову наведаць канцэрт-прэзентацыю 12 верасня, каб пачуць ужывую ўдзельнікаў праекта "Re:Песьняры".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники