Сяргей Міхалок: Адбываецца ціхі культурны генацыд
Канцэрты гурта "Ляпіс Трубяцкой" у Мінску адмянілі. На мінскую прэзентацыю новага альбома квіткі былі распрададзеныя яшчэ за некалькі тыдняў да пачатку, калі яшчэ не стартавала рэкламная кампанія. Прычым адразу на два выступы – 1 і 2 красавіка. Ад камерцыйнага паспяховага мерапрыемства вырашылі адмовіцца самі арганізатары.
Да апошняга моманта арганізатары канцэртаў "Ляпіса Трубяцкога" ў Мінску спадзяваліся правесці мерапрыемства, нягледзячы на тое, што выступы тых жа "Ляпісаў" у Магілёве і Гомелі, а таксама канцэрты гурта "Нейра дзюбель", "Крамбамбулі" і Змітра Вайцюшкевіча былі адмененыя з надуманых прычынаў. Але 28 сакавіка Андрэй Старцаў, дырэктар клуба "Рэактар", які быў афіцыйным арганізатарам канцэрта, вымушаны быў паведаміць "Ляпісам", што канцэрт не пройдзе.
"Канцэрт адменены па тэхнічных прычынах. Гэта ўсё, што я магу сказаць. Больш нічога не магу каментаваць", - зазначыў са скрухай Андрэй Старцаў. Паводле неафіцыйных звестак, на ўладальнікаў пляцовак ціснуць гарадскія ўлады з тым, каб тыя знайшлі прычыну, каб не праводзіць канцэрты тых выканаўцаў, якія трапілі ў "чорны" спіс.
Лідэр "Ляпісаў" Сяргей Міхалок у роспачы: "Відавочна, што адбываецца ціхі культурны генацыд, калі сапраўдны рок-н-рол, паэзія, гісторыя наўмысна заганяецца ў андэграўнд і хаваецца ад людзей. З аднаго боку пачэсна трапіць у спіс з імёнамі шанаваных дзеячоў культуры і мастацтва. З другога, бачна, што ў гэтым спісе няма кропкі, там коскі. Таму яго будуць папаўняць імёнамі тых, хто не падзяляе ідэй таталітарнага чалавеканенавісцкага рэжыма".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники