“Beatles fest“ замяніў “Бітлз назаўжды“
25 чэрвеня ў мінскім Парку Чалюскінцаў пройдзе вялікі фэст, прысвечаны The Beatles. Яго ладзіць новая каманда арганізатараў, якая заяўляе, што не мае на мэце выціснуць штогадовы фэст "Бітлз назаўжды", які праводзіць уладальнік мінскага The Beatles Cafe Віктар Маразевіч.
"Не нам дзяліць сферы ўплыву, мы проста бачым свабодную нішу і незгасальную цікавасць людзей", - заявіў арганізатар "Beatles fest" Валерый Астаф’еў.
Фэст Віктара Маразевіча "Бітлз назаўжды" быў адным з самых маштабных опэн-эйраў у Беларусі і адным з самых значных трыб’ют-фэстаў у свеце, прысвечаных ліверпульскай чацвёрцы. Яго блаславіў Пол Макартні, падтрымлівала амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі. Рэкорд па наведвальнасці быў пастаўлены ў 2008 годзе, калі канцэрт у Лагойску наведалі 16 500 гледачоў. Тады фэст падтрымаў расійскі бровар "Балтика", планы былі зрабіць дзею яшчэ больш маштабнай. Але ў наступным годзе нечакана было заяўлена пра адмену фэсту. Прычына — змены ў законе аб масавых мерапрыемствах у Беларусі, а таксама ўвядзенне новых мытных пошлін на ўвоз шматлікіх тавараў у рэспубліку. Праз гэта асноўныя спонсары адмовілі ў падтрымцы.
Парадаксальна, але арганізатары новага "Beatles fest" абяцаюць наведнікам фэсту 25 чэрвеня адразу чатыры кропкі па продажы піва проста на танцпляцы.
"Мы проста ўбачылі свабодную нішу і вырашылі правесці фестываль-прысвячэнне The Beatles. Канкурэнцыю складаць не збіраемся. Гэта аднаразовая акцыя", - тлумачыць арганізатар канцэрт Валерый Астаф’еў з творчай ініцыятывы "Mamont promo". Што да піва, то гэта не заслуга арганізатараў, кіраўніцтва Парку Чалюскінцаў самастойна атрымала дазвол на продаж. Ад "Бітлз назаўжды" "Beatles fest" будзе адрознівацца стаўкай на маладыя беларускія групы, якія будуць граць каверы на песні Пола і Джона, а таксама ўласныя творы.
Сярод выступоўцаў заяўлены: The Stampletons, Silicon, Green Fence Band, The Apples, Love is, Artefact. "Але галоўнае захоўваецца – гэта атмасфера 60-х гадоў", - дадае Валерый.
Віктар Маразевіч, які заўжды намагаўся запрасіць на свой фэст самыя яскравыя кавер-групы з усяго свету, усё ж правёў шосты фэст. Праўда, у лакальным маштабе праз нястачу належнай спонсарскай падтрымкі. "Бітлз назаўжды" прайшоў 24 сакавіка у West World Club з удзелам аргетынскай каманды Nube 9. Зараз прадзюсар і бізнесовец знаходзіцца ў Італіі, таму на канцэрт у Парку Чалюскінцаў трапіць не здолее. "Мне зусім не крыўдна, што іншыя людзі ў Беларусі ладзяць фестывалі-прысвячэнні The Beatles. Чым такога будзе болей, тым лепей. Шкада, што арганізатары не звярнуліся да мяне, мог бы падзяліцца досведам і сувязямі", - сказаў Віктар.
Заснавальнік "Бітлз назаўжды" мае аднавіць опэн-эйр налета і гатовы скласці канкурэнцыю "Beatles fest", калі яго будуць працягваць праводзіць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники