Пільныя чыноўнікі забаранілі канцэрт Neuro Dubel
Арганізатары сольнага канцэрту гурта Neuro Dubel у мінскім The Loft Cafe вымушаныя паведаміць, што імпрэза 19 жніўня не адбудзецца. Ад яе правядзення адмовілася кіраўніцтва клуба пасля візіту ў адміністрацыю Савецкага раёну. Лідэр гурта Аляксандр Куллінковіч з гэтай нагоды: "Кожны раз чакаеш, што нешта зменіцца, але ўсё, як звычайна. Жахлівую адзіноту адчуваю ў гэтай сувязі, настолькі ўсё змрочна выглядае".
Пра тое, што канцэрт Neuro Dubel можа не адбыцца, было вядома яшчэ на мінулым тыдні. Тады кіраўніцтва клуба было выклікана ў адміністрацыю Савецкага раёну. Па неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнікі параілі падумаць наконт правядзення мерапрыемства 19 жніўня. Пасьля гэтага The Loft Cafe вымушана было адмовіць арганізатарам канцэрту Neuro Dubel. "Мы не пакідалі надзеі перанесці канцэрт у іншы клуб. Звярнуліся яшчэ ў тры мінскія клубы, але ўсе пасля ваганняў таксама нам адмовілі. Крыўдаваць на кіраўнікоў пляцовак мы не можам, зразумела, што ім не патрэбныя праблемы", — кажа арганізатар Павел Кашырын.
"Мне б хацелася даведацца, за што мы заслужылі такое стаўленне. Хто нам можа ўзяцца патлумачыць гэта?" — рытарычна пытае лідэр Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч. Музыкант кажа, што такое развіццё падзеяў ён прагназаваў, але ўсё адно навіна ўвяла яго ў стан прыгнечанасці.
"Кожны раз чакаеш, што нешта зменіцца, але ўсё, як звычайна. Жахлівую адзіноту адчуваю ў гэтай сувязі, настолькі ўсё змрочна выглядае". Аляксандр лічыць, што з усіх фігурантаў "чорнага спісу" забароны найбольш моцна б’юць па яго гурце: "Астатнія музыкі хоць маюць выйсце на іншыя гарады і краіны, а мы заўжды ставілі на Мінск, дзе нам граць не даюць. Добра было б, каб усе, каго тычацца забароны, сабраліся разам, а не ваявалі ў адзіночку. Падтрымалі б адзін аднаго, павыцягвалі б кожны кожнага на фэсты, скарысталі б свае падвязкі для агульнай справы. Магчыма тады б мінула гэтая неадольная туга…"

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники